Вы тут

Генадзь Ягораў: «Звязда» вылучаецца добрай, вытрыманай мовай, трапным беларускім словам


Начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама Генадзь Ягораў:


— Мне падабаецца, калі газета ўсебакова раскрывае грамадска-палітычныя тэмы, у ёй адчуваецца нацыянальны інтарэс. «Звязда» — адзінае, унікальнае выданне ў гэтым плане. У ёй многа цікавых матэрыялаў, прысвечаных праблематыцы Года малой радзімы, краязнаўству, важка падаюцца матэрыялы пра нацыянальную культуру і мастацтва, ахову здароўя. Вельмі люблю чытаць аналітычныя артыкулы. Многа друкуецца матэрыялаў для моладзі — яны падаюцца з жывінкай, каларытна і могуць быць цікавыя для рознай аўдыторыі.

Нядаўна з задавальненнем пачытаў артыкул пад рубрыкай «Вёскі, якія знікаюць: апошнія жыхары». Лічу, што ў нашай Віцебскай вобласці фактуры для гэтай рубрыкі больш, чым можна сабе ўявіць. Важна, калі журналісты выдання не проста трымаюць руку на пульсе, але здольныя пранікнуць у глыбінныя працэсы той ці іншай з’явы.

І добра яшчэ, што «Звязда» — пастаянны і вельмі чаканны госць у доме, бо друкуецца амаль кожны дзень. Гэта больш трывала звязвае рэдакцыю з чытачом, дазваляе на старонках газеты друкаваць самыя свежыя навіны.

«Звязда» заўсёды вылучаецца добрай, вытрыманай мовай, трапным беларускім словам. Выдатна, што родная мова такім чынам папулярызуецца ў інтэрнэт-асяродку, бо ў газеты ёсць свой сайт і старонкі ў сетках. Узяўшы на ўзбраенне сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі, выданне беражліва захоўвае каштоўнасці традыцыйнай журналістыкі. Прафесіяналізм, павага да чалавека, разуменне вялікай адказнасці за выказанае слова забяспечваюць выданню ўстойлівую і ўдзячную чытацкую аўдыторыю.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Бачаць вочы, што купляюць? Як спажыўцу абараніць свае правы, набываючы тавары на сайтах

Бачаць вочы, што купляюць? Як спажыўцу абараніць свае правы, набываючы тавары на сайтах

Продаж тавараў праз інтэрнэт у Беларусі актыўна развіваецца. 

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

АВЕН. На гэтым тыдні фартуна ўсміхаецца вам у многіх справах.