Штогод, у пачатку навучальнага года, санітарна-эпідэміялагічная служба праводзіць маніторынг выканання санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў пры арганізацыі харчавання школьнікаў. Падводзячы папярэднія вынікі работы службы, варта адзначыць, што сёлета ўжо праверана трэць устаноў агульнай сярэдняй адукацыі краіны. Гаворка ідзе пра школьныя аб'екты харчавання — кафэ і сталовыя. На жаль, у 27 % з іх колькасці выяўлены парушэнні, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.
Сярод асноўных праблем, зафіксаваных спецыялістамі санітарна-эпідэміялагічнай службы, парушэнні ў тэхналогіі прыгатавання страў, парушэнні патрабаванняў па выкананні тэмпературы падачы страў, а таксама тое, што не функцыянуюць Саветы па харчаванні; бракеражныя камісіі працуюць фармальна; не ажыццяўляецца кантроль за выкананнем асабістай гігіены навучэнцамі; парушаецца рэжым прыборкі памяшканняў аб'ектаў харчавання.
Па ўсіх парушэннях санітарна-эпідэміялагічная служба прыняла меры ў адпаведнасці з заканадаўствам.
Адзначым, што сёлета маніторынг будзе працягнуты да канца верасня, а наглядныя мерапрыемствы за арганізацыяй харчавання будуць ажыццяўляцца на працягу ўсяго навучальнага года.
Алена КРАВЕЦ
Прэв’ю: tripadvisor.ru
Аб спорце, сакрэтах замужжа, выхаванні дзяцей, прыгажосці і здаровых звычках ў інтэрв’ю.
Народны мастак можа быць прыкладам у тым, як ствараць свой лёс.
Брудныя бізнес-гульні.
Інтэрв’ю з капітанам каманды «Доктар Хаусс» Паўлам Малахавым.