Вы тут

Ва Украіне выходзіць «беларускі выпуск» літаратурнага часопіса


За перыядычным літаратурна-мастацкім выданнем «Березоль», якое прыняло на сябе эстафету калісьці шырока вядомага харкаўскага часопіса «Прапор», — свая ўласная, досыць багатая на рэтраспектыву гісторыя літаратурных сувязяў Беларусі і Украіны. На старонках выдання друкаваліся вершы народных паэтаў Беларусі Петруся Броўкі, Аркадзя Куляшова, Пімена Панчанкі, Рыгора Барадуліна, творы беларускіх празаікаў, артыкулы і рэцэнзіі, прысвечаныя беларускай літаратуры. І вось — новае судакрананне з беларускай нацыянальнай літаратурай праз мастацкі пераклад.


У адным з наступных нумароў часопіса «Березоль» — вялікая падборка твораў сучасных беларускіх празаікаў у перакладзе на ўкраінскую мову. Дзякуючы перакладчыкам Галіне Тарасюк-Андрашчук і Алесі Сандыга, дыялог з украінскім чытачом вядуць Адам Глобус, Алесь Бадак, Андрэй Федарэнка, Людміла Рублеўская і іншыя беларускія пісьменнікі.

Мікола БЕРЛЕЖ

Прэв’ю: science.spb.ru

Загаловак у газеце: Славянскі свет мастацкага сугучча

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Бачаць вочы, што купляюць? Як спажыўцу абараніць свае правы, набываючы тавары на сайтах

Бачаць вочы, што купляюць? Як спажыўцу абараніць свае правы, набываючы тавары на сайтах

Продаж тавараў праз інтэрнэт у Беларусі актыўна развіваецца. 

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

АВЕН. На гэтым тыдні фартуна ўсміхаецца вам у многіх справах.