Вы тут

Апошнія цёплыя дзянькі? Ужо з пятніцы нас чакае холад, вецер і дажджы


Восень — капрызлівая пара. Калі ў першай палове гэтага тыдня будзе пераважаць антыцыкланальны характар надвор'я з павышаным тэмпературным фонам, то ўжо ў чацвер усё пачне мяняцца. Атмасферныя франты прынясуць у нашу краіну дажджы, моцны парывісты вецер і істотнае пахаладанне, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Сёння ў нашу краіну завітае на дзень залатая сонечная восень. У гэтыя суткі будзе анамальна цёпла як уначы, так і удзень. 16 верасня будзе пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай у асобных раёнах чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе ад 8 да 15 цяпла, удзень — 22—29 градусаў. Гэта значыць, што ў некаторых раёнах будзе цёпла як летам!

Але надвор'е пачне мяняцца ўжо на наступны дзень. У чацвер уначы месцамі, пераважна па паўночным захадзе, раніцай і ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у дзённыя гадзіны ў асобных раёнах магчымыя навальніцы. Уначы ў паўночна-заходніх раёнах, удзень месцамі па Беларусі прагназуецца ўзмацненне ветру парывамі да 15—20 м/с. Уначы і раніцай па паўднёвым усходзе чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 11 да 18 цяпла. Удзень будзе ад плюс 13 градусаў па паўночным захадзе да плюс 27 па паўднёвым усходзе краіны.

Істотнае пахаладанне мы адчуем у пятніцу. У гэты дзень пераважна па паўночным усходзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Месцамі прагназуецца ўзмацненне ветру парывамі да 15—20 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе ўжо 3—8 цяпла. Удзень таксама будзе адносна холадна — 9—15 цяпла, і толькі па захадзе краіны — да плюс 17 градусаў.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у выхадныя дні захаваецца халоднае надвор'е. Больш за тое, у начныя гадзіны месцамі па краіне, у асноўным на тарфяніках Палесся, спецыялісты прадказваюць першыя замаразкі. Праўда, яны чакаюцца слабыя, не больш чым ад нуля да мінус 2 градусаў.

Сяргей КУРКАЧ

Прэв’ю: vnnews.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?