Вы тут

У краіне пачаўся Еўрапейскі тыдзень мабільнасці


Яго мэта — заклікаць уладальнікаў аўтамабіляў выкарыстоўваць альтэрнатыўныя віды транспарту. Аб гэтым расказала намеснік старшыні Мінскага гарадскога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Таццяна ДУБІК.


— Падзея будзе доўжыцца да 22 верасня і завершыцца Сусветным днём без аўтамабіля. У гэты тыдзень мы павінны нагадаць усім пра негатыўны ўплыў аўто на навакольнае асяроддзе. Тэма падзеі сёлета — «Мабільнасць без шкодных выкідаў (Zero-emіssіon mobіlіty for all) — звязана з прасоўваннем нізкавугляродных відаў транспарту. Сёння да акцыі далучылася 68 населеных пунктаў краіны, у тым ліку Мінск. Так, у сталіцы 21—22 верасня будзе праведзены чарговы эксперымент па вымярэнні канцэнтрацыі забруджвальных рэчываў у атмасферным паветры і замеры ўзроўню шуму. Мэта — паказаць, як зніжаюцца выкіды і ўзровень шуму, калі жыхары горада адмаўляюцца ад выкарыстання асабістага аўтамабіля.

Падчас Еўрапейскага тыдня мабільнасці ў Мінску адкрыецца новы экамаршрут, які злучыць тры экалагічныя сцежкі Мінска: «Горад птушак», «Сярэбраны лог» і «Чыжоўку». Асаблівасць гэтага маршруту — магчымасць сумяшчэння велапрагулкі і назірання за птушкамі. Па ўсім маршруце будуць размешчаны інфармацыйныя стэнды, якія раскажуць пра крылатых жыхароў гэтых мясцін.

— У рамках падзеі пройдзе традыцыйнае мерапрыемства — акцыя «На працу на веласіпедзе». Гараджанам, якія будуць дабірацца на працу на такім відзе транспарту, у шасці пунктах горада прапануюць бясплатную садавіну, каву і гарбату. А ў Сусветны дзень без аўтамабіля, які адбудзецца 22 верасня, у кіроўцаў з'явіцца права бясплатнага праезду ў грамадскім транспарце пры прад'яўленні пасведчання кіроўцы і тэхнічнага пашпарта на аўтамабіль. Таксама для ўсіх ахвотных будзе арганізаваны велапрабег з удзелам кіраўніцтва Мінгарвыканкама і Мінпрыроды, — адзначыла Таццяна Дубік.

Упершыню падчас Еўрапейскага тыдня мабільнасці пройдзе таксама выстаўка «Транспарт сто гадоў таму».

Дар'я ШЛАПАКОВА

Прэв’ю: ostrovets.by

Загаловак у газеце: «Зялёнаму» транспарту — зялёнае святло

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Каб фінансы працавалі. У што лепш укласці беларускія рублі

Каб фінансы працавалі. У што лепш укласці беларускія рублі

Адукаваныя людзі загадзя плануюць свой паток фінансаў, размяркоўваючы іх па перспектыўных напрамках, тым самым забяспечваючы сабе нябеднае жыццё. 

Грамадства

Унук штурмана звяна бамбардзіроўшчыкаў Дзмітрый Кузьмін: Дзякуй дзеду за ўсё!

Унук штурмана звяна бамбардзіроўшчыкаў Дзмітрый Кузьмін: Дзякуй дзеду за ўсё!

Аляксандр Кузьмін быў штурманам звяна бамбардзіроўшчыкаў у гады Вялікай Айчыннай вайны..

Грамадства

Каб усе світанні былі мірныя

Каб усе світанні былі мірныя

Памятныя мерапрыемствы ў Брэсце ўчора праходзiлi, сапраўды, ад свiтання да змяркання.