Вы тут

Забарона адваротнага зелля


Забарона адваротнага зелля

Роўлінг і навука казаць «прабач»

Свет вялікі, страшны і сканчваецца ён роўна там, дзе сканчваецца кончык указальнага пальца тваёй рукі, а далей і няма яго, далей каляровы кардон бутафорскіх домікаў удалечыні, чорна-блакітная туш — рака ды неба з аблокамі-камякамі, намаляванымі на дне перакуленага пластыкавага вядра.

Здаецца, лепш нам туды не хадзіць.

Навошта. Бо ўсё, што так важна і зразумела, знаходзіцца даўно тут, побач: у прасторнай, як зала, нахіленай галаве, складках выпрасаванага адзення ды, у рэшце рэшт, у парадным крышталі праўды, які, калі спрытна круціць фужэр, падміргвае праўдзіва патрэбнымі гранямі на святле. Улева-управа — і вось ён, няўлоўна-прымальны блік, адзін з многіх іншых памылковых блікаў. Твой.

Не зусім ідэальны? Няхай. Яго перавага, увогуле, не ў формуле цэласнай аксіёмы, не ў нудзе дуальнага «ісціна — слэш — хлусня». Не. Годнасць — у позе донкіхотаўскай канфрантацыі: «я супраць іх бяздушнага зацвярджэння», у радасці неаспрэчнай думкі і, вядома, у існаванні суб’ектыўнага, ды, зразумела, выключна асабістага вопыту. А «выключна асабісты» гучыць як «выключна слушны», чытай: адзіны. Варыянтнасці нуль.

У кожнага яна свая? Магчыма. Толькі праўда — гэта не пра ліберальныя «прыказкі-афарызмы» (свабоды слова не існуе) у рэальнасці, праўда — гэта пра індывідуальную справядлівасць-мараль. Такія прыгожыя, але, на жаль, эгаістычныя назоўнікі, пабудаваныя на апісанні, а не на разуменні свету. Бо каб штосьці (кагосьці) зразумець, трэба да гэтага чагосьці (кагосьці) ісці — глядзець, пазнаваць. Вельмі дурная справа. «Нам жа і так усё ясна».

Непахісная праўда — гэта прыватызацыя «праўды». Вось і ўсё.

Выпадак «трансгендэрнага скандалу» з Роўлінг, думаю, тут з’яўляецца характэрным. Жанчына, якая стварыла свет, дзе ўсё можа стаць іншым з дапамогай сакральнага слова або славутага філасофскага камня, у выніку не хоча верыць, што і ў рэальнасці ёсць месца для змены (ці іншай праўды). Любое «адрозненне» ад існуючага (у пэўным месцы) для Джаан не больш чым элемент чараўніцтва, які павінен ці заставацца ў кнігах, ці не прэтэндаваць на прыняцце. Бо нават усемагутны чараўнік, як мы памятаем з «Гары Потэра», павінен хавацца ад маглаў, што ўжо казаць пра звычайнага чалавека. Вынік: апаненты аўтаркі, якія ратаваліся ў створаным ёй сусвеце, цяпер ратуюць рэальны сусвет ад яе.

Пісьменніца ў сваіх выказваннях не мела рацыю? Для мяне — адназначна (яна, сто адсоткаў, мяркуе наадварот). Але зноўку, гэта дэфолтны выбар той ці іншай мяжы фужэра, без рэфлексіі і разбору. Як у класічным: «Хто не з намі, той супраць нас». А дзе ж цяпер мы?

Безумоўна, хочацца трапіць у будучыню без невуцтва і дыскрымінацыі, але для гэтага трэба цяпер вучыцца прымаць і гаварыць «прабач». Толькі вось праўда — гэта далёка не пра «прабач».

Ды і тэкст зусім не пра Роўлінг.

Сяргей ШАМАТУЛЬСКІ

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Шалям засталося прыкласці зусім няшмат намаганняў, каб жаданая мэта была дасягнута.

Грамадства

Камандзір вядзе за сабой

Камандзір вядзе за сабой

Пяцікурснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Е. Полацкай быў удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2023».

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.