Вы тут

Фінал IV Рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства Worldskills Belarus 2020 стартаваў у Мінску


Урачыстая цырымонія прайшла ў спартыўным комплексе «Чыжоўка-Арэна».


Сёлета ў фінале конкурса спаборнічаюць больш за 400 удзельнікаў ва ўзросце да 21 года — гэта навучэнцы прафесійна-тэхнічных каледжаў і ВНУ, маладыя рабочыя. Яны будуць дэманстраваць свае навыкі ў 47 кампетэнцыях у сферы вытворчасці, інфармацыі, будаўніцтва, транспартных тэхналогій, паслуг, моды і дызайну. Упершыню будуць прадстаўлены такія кампетэнцыі, як «Тэхналогіі праектавання будынкаў (BIM)» і «Пачатковая адукацыя». На пляцоўцы гандлёва-выставачнага цэнтра на тэрыторыі індустрыяльнага парка «Вялікі камень» на працягу двух спаборніцкіх дзён фіналісты пакажуць свае прафесійныя здольнасці. Выконваць заданні яны будуць пад пільнай увагай экспертаў.

Рэктар Рэспубліканскага інстытута прафесійнай адукацыі Валерый ГАЛУБОЎСКІ адзначыў, што ў рамках чэмпіянату WorldSkills традыцыйна спаборнічаюць вучні ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі ва ўзросце ад 10 да 16 гадоў — гэта JuniorSkills. «Сёлета такіх удзельнікаў 116. Яны прадэманструюць свае здольнасці па дзевяці кампетэнцыях. Акрамя таго, па чатырох кампетэнцыях «Тэхналогія моды», «Вэб-дызайн і распрацоўка», «Графічны дызайн», «Сістэмнае адміністраванне“ выступяць дзеці з абмежаваннямі магчымасцяў здароўя InclusionSkills».

Падчас адкрыцця фіналу конкурсу на сцэне свае візітоўкі прадэманстравалі каманды з кожнай вобласці Беларусі і Мінска. Перад удзельнікамі выступіў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Ігар ПЕТРЫШЭНКА.

Рэспубліканскі конкурс Worldskills Belarus арганізаваны па стандартах міжнароднага руху WorldSkills International. Мы ставім сабе амбіцыйныя задачы, каб увайсці ў дзясятку, а потым і ў пяцёрку самых наймацнейшых каманд у гэтым міжнародным спаборніцтве. Спадзяемся, што на сённяшнім конкурсе яркія прадстаўнікі сваіх рэгіёнаў годна выступяць і самыя лепшыя паедуць на міжнародны конкурс у Шанхай у 2021 годзе.

Рэспубліканскі конкурс прафесійнага майстэрства – гэта своеасаблівая алімпіяда для пачаткоўцаў рабочых і спецыялістаў, звярнуў увагу Ігар Петрышэнка. «Таксама ён дае магчымасць зацікавіць выпускнікоў школ і гімназій у атрыманні рабочых прафесій, садзейнічае павышэнню іх прэстыжу ў грамадстве. Прыемна, што апошнім часам рух WorldSkills набірае ўсё большую папулярнасць у нашай краіне. Калі ў 2014 годзе на першым конкурсе прыняло ўдзел 150 чалавек, то ў гэтым годзе — ужо больш за 400. Дзякуючы іх мэтанакіраванасці Беларусь на апошнім сусветным чэмпіянаце ў агульнакамандным заліку заняла 15-е месца з 63. Але гэта не мяжа, і мы павінны ўвайсці ў пяцёрку лепшых каманд».

Ігар Петрышэнка акцэнтаваў увагу на тое, што на працягу 80 гадоў у нашай краіне дынамічна развіваецца сістэма прафесійнай падрыхтоўкі кадраў:

— Захоўваюцца лепшыя дасягненні мінулых гадоў. Укараняюцца найноўшыя падыходы, паглыбляюцца партнёрскія адносіны ў адукацыі, вытворчасці і бізнесу. Мы рыхтуем кадры на апярэджанне для эканомікі заўтрашняга дня. Для гэтага дзяржавай створана ўся неабходная матэрыяльна-тэхнічная база. Функцыянуюць рэсурсныя цэнтры -- не толькі ў Мінску, але і ва ўсіх рэгіёнах краіны. У іх сканцэнтраваны самыя найноўшыя абсталяванне і тэхналогіі.

Падчас адкрыцця фіналу конкурсу з творчымі нумарамі (усе яны, дарэчы, былі звязаны з рознымі напрамкамі кампетэнцый) перад удзельнікамі мерапрыемства выступілі зоркі беларускай эстрады, оперы і балета, вядомыя танцавальныя калектывы краіны. Не абышлося і без неонавага шоу. Вечар быў напоўнены шчырымі ўсмешкамі і моцнай пазітыўнай энергетыкай. Фінал конкурсу прафесінага майстэрства завершыцца 18 верасня. Што ж, жадаем усім удзельнікам поспехаў у бліжэйшыя конкурсныя дні.

Дар'я ШЛАПАКОВА

Фота Яна ХВЕДЧЫНА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».