Вы тут

Дзень падпісчыка прайшоў у Жодзіна


16 верасня  ў Жодзінскім участку паштовай сувязі Барысаўскага рэгіянальнага вузла паштовай сувязі Мінскага філіяла РУП «Белпошта» на праспекце Міра, 9 прайшоў Дзень падпісчыка. 


Вядучы спецыяліст аддзела падпіскі і маркетынга РВУ «Выдавецкі дом «Звязда» Святлана Поўх расказала наведвальнікам паштовага аддзялення пра перыядычныя выданні, звярнула ўвагу, што падпісацца на іх на 4 квартал гэтага года можна да 25 верасня. Галоўны рэдактар часопіса сатыры і гумару «Вожык» Юлія Зарэцкая засяродзілася на прэзентацыі «калючага» выдання: нагадала пра яго славутую гісторыю, расказала пра творчыя планы рэдакцыі, адказала на пытанні. Дарэчы, у наступным, 2021 годзе, часопісу «Вожык» споўніцца 80 гадоў.

Наведвальнікі цікавіліся, з якой перыядычнасцю выходзяць газеты і часопісы, на якой мове, якая іх тэматыка, як на іх падпісацца ці надрукавацца і многае іншае, захапляліся, што выданні маюць такую багатую гісторыю і выпускаюцца па сённяшні дзень. Найбольш актыўныя жыхары Жодзіна атрымалі прызы ад РВУ «Выдавецкі дом «Звязда», падпісаліся на газету «Звязда», часопісы «Вожык» і «Алеся».

Трэба заўважыць, што Дзень падпісчыка на гэтым паштовым аддзяленні стаў ужо добрай традыцыяй, праходзіць не першы раз. Кіраўніцтва і работнікі пошты ствараюць усе ўмовы для зацікаўленага і плённага дыялогу выдаўцоў друкаваных СМІ і падпісчыкаў.

Юлія ЗАРЭЦКАЯ

Фота Святланы ПОЎХ

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.