Вы тут

Інфармацыйна-адукацыйны цэнтр БДУ адкрыўся ў турэцкім Ізміры


Пагадненне аб стварэнні новай структуры падпісана ў рамках афіцыйнага візіту ў Турцыю дэлегацыі БДУ на чале з прарэктарам па вучэбнай рабоце і інтэрнацыяналізацыі адукацыі Канстанцінам Казадаевым. Ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця таксама прыняў удзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Турэцкай Рэспубліцы Віктар Рыбак.


Функцыянаваць цэнтр будзе на базе міжнароднай адукацыйнай кампаніі «Атлас» (Atlasprivateeducationalservices). Яго дзейнасць дазволіць актывізаваць інфармацыйнае прасоўванне адукацыйных паслуг БДУ, а таксама пашырыць адукацыйныя і культурныя сувязі Беларусі і Турцыі. У прыватнасці, плануецца правядзенне прафарыентацыйных мерапрыемстваў сярод турэцкіх абітурыентаў, іх кансультаванне па пытаннях паступлення і навучання ў БДУ. Сумесна з турэцкай кампаніяй універсітэт акажа арганізацыйную падтрымку патэнцыйным абітурыентам у падрыхтоўцы да паступлення. Таксама БДУ забяспечыць цэнтр інфармацыйнымі друкаванымі, відэа і мультымедыйнымі матэрыяламі па профільных кірунках дзейнасці структуры.

Цэнтр адкрыты пры падтрымцы рэгіянальнага прадстаўніка міжнароднай адукацыйнай кампаніі «Атлас» у Беларусі Джэнка Саркута.
У ходзе афіцыйнага візіту ў Турцыю дэлегацыя БДУ таксама наведала шэраг універсітэтаў з мэтай абмеркавання магчымасці ўзаемавыгаднага акадэмічнага супрацоўніцтва. 

Даведка:

  • З 2001 года на ФМА БДУ вядзецца выкладанне турэцкай мовы і рыхтуюцца спецыялісты ў галіне лінгвакраіназнаўства з веданнем мовы і культуры Турцыі. Выпушчана каля 90 спецыялістаў гэтага профілю.
  • З 2011 года на ФМА дзейнічае Цэнтр турэцкай мовы і культуры. Актыўна вядзецца навучанне грамадзян Турцыі ў беларуска-турэцкіх інфармацыйна-адукацыйных цэнтрах БДУ ў Анталіі і Анкары.
  • Сёння ў БДУ навучаецца 27 грамадзян з Турцыі, з якіх 13 — на першай і 9 — на другой ступенях атрымання вышэйшай адукацыі. Акрамя таго, пяць слухачоў праходзяць падрыхтоўку на факультэце даўніверсітэцкай адукацыі замежных грамадзян Інстытута дадатковай адукацыі БДУ.

Надзея НІКАЛАЕВА

Фота прэс-службы БДУ

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.