Вы тут

У клуб настольных гульняў «DailyGeek» запрашае БДУ


Гэта свайго роду пляцоўка па інтарэсах, дзе з улікам інтэлектуальных сімпатый можна правесці вольны час. Стаць удзельнікам клуба могуць усе ахвотныя: школьнікі, студэнты, супрацоўнікі сталічных, а таксама рэгіянальных школ, гімназій і ВНУ.

Сёння калекцыя настольных гульняў налічвае 50 найменняў. Для аматараў дэтэктыўных сюжэтаў прапануюць «Мафію» і «Кодавыя імёны», а для эрудытаў — «Соображарий» або «Аліяс». Акрамя таго, можна правесці матч у настольны хакей ці сабраць паспяховую каманду спартсменаў у «Грабі медалі». У асартыменце клуба ёсць гульні «Бізнес-life», «Манаполія», «Мільянер», якія дапамогуць павысіць фінансавую адукаванасць.

Пачаткоўцам клуба без вопыту гульні арганізатары растлумачаць правілы і падбяруць каманду па ўзроўні іх падрыхтаванасці.

Турніры праводзяцца кожную суботу з 16.00 да 21.00 па адрасе: вул. Ленінградская, 20 (правае крыло). Таксама гульнявыя пляцоўкі клуба арганізуюць падчас розных культурна-забаўляльных мерапрыемстваў універсітэта.

Ініцыятыва належыць упраўленню па справах культуры і Творчаму саюзу БДУ.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв’ю: vk.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».