Вы тут

Вядомыя спартсмены заклікаюць падтрымаць мір і стабільнасць у Беларусі


Аляксандр Багдановіч, Максім Недасекаў, Наталля Цылінская, Настасся Пракапенка, Іван Ціхан і іншыя знакамітыя спартсмены — актыўныя ўдзельнікі вела- і аўтапрабегаў у падтрымку міру і стабільнасці ў Беларусі. «Я вырасла пад гэтым сцягам, пад гэтым сонцам, у гэтай стабільнасці. З тым, што мы не баімся выязджаць за мяжу. Мяне ўсё гэта задавальняе. Я за тое, каб былі стабільнасць, дабрабыт для мяне і маіх дзяцей. Калі ў краіне будуць панаваць спакой, шчасце, дабрыня і станоўчыя эмоцыі — будзе стымул развівацца і імкнуцца да новых дасягненняў. Людзі пачнуць думаць пра штосьці новае, развіваць і ўдасканальваць краіну», — адзначыла Настасся Пракапенка, бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў — 2008 у сучасным пяцібор'і.


Іван Ціхан. Фота sportpanorama.by

Вялікі ўклад дзяржавы ў развіццё спорту падкрэсліў і праслаўлены беларускі лёгкаатлет Іван Ціхан, удзельнік мітынгу ў падтрымку міру і стабільнасці ў Гродна: «Развіццё спорту — адзін з галоўных прыярытэтаў сацыяльнай палітыкі беларускай дзяржавы. Для ўсіх жадаючых займацца фізічнай культурай у краіне пабудавана нямала выдатных стадыёнаў, палацаў, пляцовак, на якім кожны можа ўдасканальваць сваё майстэрства. Срэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў заклікаў усіх «нягледзячы на шматстайнасць самай супярэчлівай інфармацыі, захоўваць спакой і разумна ацэньваць сітуацыю, не паддаючыся на правакацыі».

Не засталіся ў баку і найлепшыя трэнеры краіны. «Беларускія спартсмены заўсёды імкнуцца высока несці сцяг роднай краіны. За апошнія дзесяцігоддзі ў нашай краіне зроблена нямала для таго, каб паказваць высокія вынікі. Упэўнены, беларускі спорт здольны дамагчыся гучных перамог з дапамогай дзяржавы», — выказаўся галоўны трэнер нацыянальнай каманды па цяжкай атлетыцы Віктар Шаршукоў.

Сваё меркаванне ў інтэрв'ю тэлеканалу СТБ выказаў і галоўны трэнер нацыянальнай зборнай па веславанні на байдарках і каноэ Уладзімір Шантаровіч: «Сёння ёсць людзі, якія крыху праглядваюцца ў рэжыме трох разуменняў. Сёння гэта тыя, якія раўнадушныя, ім усё роўна. Ёсць людзі, якія хочуць стабільнасці, спакою, міру, дабрыні і ўзаемаразумення, сяброўства — гэта заўсёды было ў нашага народа. І ёсць людзі — рамантыкі, якія сёння не ведаюць, чаго яны хочуць».

Многае звязвае з Беларуссю расійскага фігурыста Аляксея Ягудзіна: тэлевізійныя і спартыўныя праекты, клуб фігурнага катання, які ўжо год дзейнічае ў Мінску. Сам алімпійскі чэмпіён неаднаразова прызнаваўся ў любові да Мінска: «Я хоць і рускі спартсмен, але не магу заставацца раўнадушным да сітуацыі ў Беларусі. Я лічу гэта чалавечай трагедыяй, што мяне надта кранае. Гэтую сітуацыю можна параўнаць з вялікай сям'ёй, дзе шмат розных пакаленняў, якія любяць адно аднаго. Зараз у вялікай беларускай сям'і наступіў разлад, што часам здараецца. Але, каб захаваць сям'ю, адной любові недастаткова, патрэбен кампраміс, дыялог. Мяне заўсёды прываблівала шчырасць, цеплыня беларусаў, і я спадзяюся, гэтыя рысы дапамогуць ім знайсці правільнае рашэнне».

Валерыя СЦЯЦКО

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.