Вы тут

Дадзены старт XI штогадоваму Рэспубліканскаму конкурсу інавацыйных праектаў


Заяўкі на яго прымаюцца да 30 верасня, паведамляе сайт ЦК БРСМ.


Конкурс праводзіцца з мэтай стымулявання рэалізацыі перспектыўных інавацыйных праектаў, садзейнічання ў пошуку інвестыцыйнай падтрымкі, стварэння сістэмы па выяўленні і прасоўванні маладых, таленавітых спецыялістаў, камерцыялізацыі вынікаў навуковых даследаванняў і распрацовак. Падчас конкурсу разглядаюцца інавацыйныя праекты з прапрацаванай стратэгіяй камерцыялізацыі. Акрамя таго, яны павінны адпавядаць прыярытэтным напрамкам навукова-тэхнічнай дзейнасці краіны і быць сацыяльна значнымі.

Конкурс праводзіцца па дзвюх намінацыях: «Найлепшы інавацыйны праект» і «Найлепшы маладзёжны інавацыйны праект». Удзельнікамі конкурсу ў намінацыі «Найлепшы інавацыйны праект» могуць быць юрыдычныя і фізічныя асобы, у намінацыі «Найлепшы маладзёжны інавацыйны праект» — фізічныя асобы, узрост якіх не перавышае 35 гадоў. Пры гэтым удзельнікі конкурсу самастойна выбіраюць, да якой намінацыі адносіцца прадстаўлены імі інавацыйны праект.

Па выніках разгляду і абароны інавацыйных праектаў савет конкурсу вызначае пераможцаў і прызёраў конкурсу. У кожнай намінацыі ўстанаўліваецца адзін пераможца і пяць прызёраў, з іх два ўдзельнікі, якія занялі другое месца, і тры — якія занялі трэцяе месца. Пераможцам і прызёрам конкурсу ўручаюцца дыпломы і прэміі: за першае месца — 86 БВ, за другое — 57, за трэцяе — 29. Сярод пераможцаў і прызёраў савет конкурсу адбірае праекты для далейшай камерцыялізацыі іх вынікаў, якім уручаць сертыфікат на атрыманне грашовых сродкаў у памеры 571 БВ. Таксама 10 пераможцаў інавацыйнага праекта «100 ідэй для Беларусі» па выніках 2019 года атрымаюць фінансаванне на напісанне бізнес-планаў.

Для падрыхтоўкі ўдзельнікаў конкурсу да разгляду і абароне інавацыйных праектаў будзе праведзены семінар-трэнінг з прыцягненнем вядучых беларускіх спецыялістаў па інавацыйнай і венчурнай дзейнасці і бізнес-планаванню.

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна прайсці абавязковую рэгістрацыю на сайце конкурсу, запоўніўшы ўстаноўленыя арганізатарамі формы (заяўку, пашпарт і бізнес-план інавацыйнага праекта), і накіраваць у друкаваным выглядзе камплект конкурсных дакументаў па адрасе Беларускага інавацыйнага фонду (220012, Мінск, вул. Талбухіна, д.2, офіс 217). Палажэнне аб рэспубліканскім конкурсе інавацыйных праектаў і формы конкурснай дакументацыі можна знайсці на сайце конкурсу. Тэрмін падачы дакументаў — не пазней за 30 верасня.

Арганізатарамі конкурсу выступае Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях пры ўдзеле Міністэрства адукацыі, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. Арганізацыйна-тэхнічнае забеспячэнне конкурсу ажыццяўляе Беларускі інавацыйны фонд.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».