Вы тут

«Беларусь 2» прадстаўляе сезон папулярнага ранішняга шоу «Уключайся!»


Тэлеканал «Беларусь 2» прадстаўляе чарговы вяшчальны сезон папулярнага ранішняга шоу «Уключайся!», дзе гледачоў чакаюць новыя вядучыя, а таксама свежыя пазнавальныя рубрыкі і нязменна выдатны настрой на ўвесь дзень.


Творчая група праекта на чале з выканаўчым прадзюсарам і кіраўніком праграмы Ганнай Квілорыа працягваюць здымкі ўжо ўпадабанага аўдыторыяй тэлевізійнага «будзільніка» для ўсёй сям'і. У новым сезоне нам прапаноўваюць актуальныя забаўляльныя і пазнавальныя тэматычныя блокі, рэцэпты смачных сняданкаў, цікавыя інтэрв'ю з гасцямі ў вобласці культуры, навукі, спорту, а яшчэ — гарачыя прэм'еры музычных кліпаў. «Рабіць» кожную раніцу для гледачоў будуць вядучыя Даніла Жданько і Марыя Хрусталёва.

— У новым сезоне 2020/2021 шоу «Уключайся!» папоўнілася новымі рубрыкамі. Так, «Этыкет» падкажа, як не страціць твар у любой, нават самай непрыемнай сітуацыі, і заставацца ветлівым і выхаваным чалавекам. У медыцынскім блоку «На здароўе» мы падзелімся праверанымі рацэптамі бадзёрасці духу і цела, — кажа Ганна Квілорыя. — Яшчэ падрыхтавалі рубрыку «Лайфхакі» з мноствам карысных парад для школьнікаў і студэнтаў — яны дакладна спадабаюцца нашым гледачам!

Нагадаем, праект «Уключайся!» можна пабачыць на другой кнопцы з панядзелка па пятніцу ў 7.00. Дарэчы, ёсць яшчэ і добрая навіна для тых, хто марыць трапіць у кадр у ролі тэлевядучага. На «Беларусь 2» у абноўленым фармаце выходзіць праект «Хачу ў тэлевізар». Ён дае магчымасць усім жадаючым паспрабаваць сябе ў новай ролі, прадэманстраваўшы ўсёй краіне свае творчыя, аратарскія ці акцёрскія здольнасці. Падрабязнасці глядзіце на сайце альбо ў сацыяльных сетках тэлеканала.

Алена ДРАПКО

Прэв’ю: telesputnik.ru

Загаловак у газеце: «Уключайся!» у новы сезон

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».