Вы тут

19 верасня ў Мінску распачынаецца восеньскі месячнік па навядзенні парадку


У суботу, 19 верасня, у Мінску распачынаецца традыцыйны восеньскі месячнік па навядзенні парадку.


Намеснік старшыні Мінгарвыканкама Аляксандр Дараховіч праз тэлеграм-канал «Мінск. Афіцыйна» заклікаў сталічных жыхароў далучыцца да гэтай карыснай справы.

— Мы ўдзячныя мінчанам за актыўны ўдзел у азеляненні горада летась. Агульнымі намаганнямі мы высадзілі рэкордную колькасць дрэў і кустоўя. Запрашаем гараджан і гэтай восенню прыняць удзел у суботніках, у азеляненні сваіх двароў і іншых гарадскіх тэрыторый, — звярнуўся ён.

Дарэчы, гэтай восенню адновіцца дзейнасць праекта «Зялёны двор разам!», з дапамогай якога мінчане змогуць азеляніць свае двары, а камунальнікі паспрыяюць у арганізацыі акцый па пасадцы дрэў і кустоўя.

Вольга АНУФРЫЕВА

Прэв’ю: grodnonews.by

Загаловак у газеце: Усе — на суботнік!

Выбар рэдакцыі

Культура

Алена Спірыдовіч: «У жыцці галоўнае — паспець скарыстацца часам»

Пра тое, чым вызначаецца якасць праекта на тэлебачанні, ці магчыма пераняць сакрэт чужога поспеху і як не выгарэць у няспынным руху.

У свеце

Чаму палякі коцяцца ў галечу?

Чаму палякі коцяцца ў галечу?

Прывід цяжкіх 90-х.