Вы тут

У аэрапорце кітайскага Уханя прызямліўся першы за 7 месяцаў міжнародны рэйс


У аэрапорце кітайскага горада Ухань, які найбольш пацярпеў ад каранавіруса, упершыню за 7 месяцаў прызямліўся міжнародны рэйс, паведамляе кітайскі тэлеканал CGTN.


Рэйс, які выконвала паўднёвакарэйская авіякампанія T’way, прызямліўся ў міжнародным аэрапорце «Цяньхэ». Усе 60 пасажыраў рэйса былі накіраваны ў спецыяльныя гасцініцы для праходжання 14-дзённага каранціну.

На гэты момант міжнародны аэрапорт Уханя аднавіў авіязносіны з Рэспублікай Карэя, а таксама палёты па 73 унутраных напрамках.

Паводле даных Hubei Airports Group, ва ўханьскім аэрапорце, які быў закрыты пасля таго, як улады зафіксавалі першыя выпадкі захворвання COVID-19, колькасць унутраных рэйсаў і пасажыраў вярнулася да ўзроўню 2019 года. Адноўлены таксама дзевяць рэгулярных міжнародных грузавых маршрутаў. Чакаецца, што ў бліжэйшы час будуць адкрыты грузавыя перавозкі з Уханя ў Амстэрдам праз Лондан, а таксама ў Даку і Дэлі.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.