Вы тут

У кастрычніку пройдзе XXXІV навукова-практычная канферэнцыя «Каласавіны-2020»


2-3 кастрычніка 2020 года ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа пройдзе XXXІV навукова-практычная канферэнцыя «Каласавіны-2020».


Унікальны, шырокамаштабны праект з багатай гісторыяй, нягледзячы ні на якія эпідэміялагічныя перашкоды, ізноў збірае сяброў Коласаўскага музея, коласазнаўцаў, калег-музейшчыкаў і архівістаў, спецыялістаў у галіне гісторыі беларускай літаратуры. Спярша — 2 кастрычніка — у музеі ў Мінску па вуліцы Акадэмічнай, 5 пройдзе літаратуразнаўчая секцыя «Коласазнаўства ў XXІ стагоддзі: вынікі і перспектывы». Таксама 2 кастрычніка адбудзецца пасяджэнне гісторыка-краязнаўчай секцыі «Захаванне, музеефікацыя і ўстойлівае развіццё помнікаў драўлянага дойлідства», але ўжо ў Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі — па вуліцы Акадэмічнай, 1.

А 3 кастрычніка для выступленняў, дыскусій і правядзення круглага стала ўдзельнікі збяруцца ў філіяле «Мікалаеўшчына» Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа ў Стоўбцах па вуліцы Сянкевіча, 6. У праграме «Каласавін-2020» і экскурсія на аб'ектах філіяла «Мікалаеўшчына».

Сяргей Шычко

Загаловак у газеце: Новыя даследаванні літаратурнай памяці

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.