Крэатыўным фантазіям сямідзесяцівасьмігадовага жыхара вёскі Цераблічы Столінскага раёна Івана Супрунчыка няма межаў. Сякеры ў яго руках падпарадкоўваецца любое дрэва, ажыццяўляецца самая выкшталцоная задума творцы. Нядаўна, на фестывалі «Кліч Палесся» Іван Піліпавіч выставіў сваю новую серыю драўляных скульптур на тэму старажытнай міфалогіі Палесся. За сваё самабытнае мастацтва, якое называюць інсітным, народным, аўтэнтычным, Іван Супрунчык атрымаў званні не толькі народнага майстра Беларусі, але і «Ганаровага Палешука».
Мала хто ведае, асноўным прафесійным заняткам церабліцкага жыхара была і ёсць бібліятэчная справа —- роўна пяцьдзясят гадоў, як Іван Піліпавіч на пасадзе вясковага бібліятэкара, прычым працуе ён усе гэтыя гады на адным месцы.
Анатоль Кляшчук, фота аўтара
Хто і пра што зможа тут даведацца, расказалі ў НЦЭП.
Мы працягваем падарожнічаць па Магілёўшчыне.
Карэспандэнт «Звязды» патаргавалася на рынках.
У ходзе аперацыі савецкая армія разграміла групу армій «Цэнтр» Вермахта.