Вы тут

У клінічным выпрабаванні возьмуць удзел сто добраахвотнікаў


Беларусь праводзіць экспертызу дакументаў на расійскую вакцыну супраць COVІD-19.

Міністэрства аховы здароўя Беларусі атрымала пакет дакументаў для правядзення клінічнага выпрабавання вакцыны «Гам-Ковіда-Вак» расійскай вытворчасці. Мяркуецца, што ў клінічным выпрабаванні вакцыны ў Беларусі возьме ўдзел каля сотні нашых суайчыннікаў.


Вядучымі спецыялістамі Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь праводзіцца экспертыза дакументаў шматцэнтравага клінічнага выпрабавання камбінаванай вектарнай вакцыны для прафілактыкі каранавіруснай інфекцыі, выкліканай вірусам SARS-CoV-2, паведамляе прэс-служба міністэрства. У склад экспертнай групы ўваходзяць спецыялісты УП «Цэнтр экспертыз і выпрабаванняў у ахове здароўя», а таксама вядучыя спецыялісты ў галіне эпідэміялогіі і інфекцыйных хвароб.

Пры выкананні экспертных работ будзе ацэнена магчымасць атрымання падчас клінічнага выпрабавання дакладных даных аб эфектыўнасці і бяспецы вакцыны, а таксама этычныя пытанні правядзення выпрабавання, пытанні абароны правоў і бяспекі ўдзельнікаў выпрабавання.

Даследаванне вакцыны плануецца правесці ў падвойным сляпым плацэба-кантраляваным дызайне. Гэта выпрабаванне будзе часткай буйнамаштабнага даследавання вакцыны «Гам-Ковіда-Вак», якое праводзіцца на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі.

Плануецца, што ў Беларусі ў даследаванне будзе ўключана каля 100 удзельнікаў. Ахвотныя прыняць удзел у вакцынацыі могуць падаваць заяўкі на сайтах арганізацый аховы здароўя, якія выбраны ў якасці даследчых цэнтраў: 1-й цэнтральнай раённай клінічнай паліклінікі Цэнтральнага раёна Мінска, 4-й гарадской паліклінікі Мінска, 5-й гарадской клінічнай паліклінікі Мінска, 14-й цэнтральнай раённай паліклінікі Партызанскага раёна Мінска, 19-й цэнтральнай раённай паліклінікі Першамайскага раёна Мінска, 28-й раённай паліклінікі Мінска, Мінскай ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга абласной клінічнай бальніцы, Віцебскай абласной клінічнай бальніцы.

Алена КРАВЕЦ

Прэв’ю: gazeta.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Паразуменне падчас капрамонту: праз штрафы ці дамаўленне?

Паразуменне падчас капрамонту: праз штрафы ці дамаўленне?

Культура выканання работ падчас капрамонту ў Беларусі кульгае, а тэхналогія — парушаецца, сведчаць спецыялісты Дзяржбуднагляда.

Грамадства

Заснуць за 60 секунд. ​Што рабіць з бяссонніцай?

Заснуць за 60 секунд. ​Што рабіць з бяссонніцай?

Сон — адна з асноўных патрэб чалавечага арганізма.

Палітыка

Аляксандр Лукашэнка пра Беларусь і Расію: Мы суверэнныя і незалежныя дзяржавы

Аляксандр Лукашэнка пра Беларусь і Расію: Мы суверэнныя і незалежныя дзяржавы

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў нараду па пытаннях беларуска-расійскага супрацоўніцтва ў ваеннай сферы.