Вы тут

Руіны цэнтральнага корпуса і аркад Ружанскага палаца плануюць закансерваваць


У палацава-паркавым ансамблі Сапегаў у Ружанах плануюць закансерваваць руіны цэнтральнага корпуса і аркад, паведаміў БЕЛТА намеснік начальніка аддзела па каардынацыі дзейнасці арганізацый культуры ўпраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама Арцём Брухан.


planetabelarus.by

Рэстаўрацыйныя працы ў Ружанскім палацы пачаліся ў 2008 годзе. За гэты час абноўленыя цэнтральныя ўязныя вароты - брама, адноўлены бакавыя флігелі. Зараз рэстаўратары карпатліва адраджаюць усходні ці тэатральны корпус. Па праекце там плануецца размясціць шматфункцыянальны культурны комплекс, невялікую гасцініцу і кафэ. Убранне будзе ў барочным стылі. Таксама цяпер спецыялісты даследуюць руіны цэнтральнага корпуса і аркады для наступнай кансервацыі.

Старадаўняя рэзідэнцыя Сапегаў разам з Косаўскім палацам утвараюць турыстычны кластар. «У Косаўскім палацы амаль год таму адкрыліся гасцініца і кафэ. Безумоўна, гэта павялічыла колькасць наведвальнікаў. Паказальна, што помнік архітэктуры стаў больш папулярным у беларускіх турыстаў. Ён прыцягвае сваёй прыгажосцю і навакольнай прыродай», — падкрэсліў Арцём Брухан. Узнаўленне Косаўскага палаца спецыялісты таксама распачалі ў 2008 годзе.

Яшчэ адным месцам прыцягнення турыстаў абяцае стаць старажытная сядзіба Рэйтанаў у Ляхавіцкім раёне. У гэтым годзе яе пачалі рэканструяваць па праграме трансгранічнага супрацоўніцтва «Польшча — Беларусь — Украіна». Праект прадугледжвае аднаўленне даху і фасадаў драўлянага будынка. «Сядзіба ў Грушаўцы ў перспектыве стане гісторыка-культурным і турыстычным комплексам. Таксама там ёсць капліца роду Рэйтанаў. Яна закансервавана на сродкі міжнароднай тэхнічнай дапамогі. Гэта вельмі важны аспект для захавання помніка», — сказаў Арцём Брухан.

Яшчэ адным знакавым для Брэсцкай вобласці помнікам архітэктуры можна назваць капліцу-пахавальню роду Ажэшкі ў вёсцы Заказель Драгічынскага раёна. Гісторыка-культурная каштоўнасць была ў аварыйным стане. Зараз там вядуцца работы па кансервацыі, каб не дапусціць абвалу славутасці.

Усяго ў Брэсцкай вобласці налічваецца 342 помнікі архітэктуры XVI-ХХ стагоддзяў.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.