Вы тут

«Паштовую віктарыну» з падарункамі правядуць для мінчан 18 верасня


На паштамце ў Мінску 18 верасня пройдзе віктарына да 25-га дня нараджэння нацыянальнага аператара паштовай сувязі Беларусі (адзначаецца 20 верасня), піша агенцтва «Мінск-Навіны».


Супрацоўнікі прадпрыемства падрыхтавалі пазнавальныя пытанні пра гісторыю пошты і яе паслугі. Удзельнікі, якія правільна адказалі на пытанні, атрымаюць у падарунак памятныя сувеніры.

Таксама 18 верасня ва ўсіх аддзяленнях паштовай сувязі пройдзе акцыя «Дзень посткросера». А па 20 верасня з дапамогай інтэрнэт-сэрвісу «Віншаванні са святамі» любы ахвочы зможа бясплатна аформіць віншаванні родным і блізкім. Яны будуць раздрукаваныя на маляўнічых бланках і дастаўлены атрымальніку.

Прэв’ю: politring.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».