Вы тут

Савіных: Рэзалюцыя Еўрапарламента — яркі прыклад катэгарычнасці і палітычнай высакамернасці


Старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах Андрэй Савіных выступіў з заявай для прэсы ў сувязі з рэзалюцыямі Еўрапарламента і Вярхоўнай Рады Украіны, якія былі прынятыя 17 верасня 2020 года.


«Рэзалюцыя Еўрапейскага парламента з’яўляецца яркім прыкладам катэгарычнасці, тэндэнцыйнасці і палітычнай высакамернасці, — сказана ў тэксце першай з іх. — Сумна асэнсоўваць, што практыка прадуманых і ўзважаных дзеянняў, якія накіраваныя на ўмацаванне даверу і бяспекі ў Еўропе, саступае месца банальнаму палітыканству. Мы разглядаем гэтую тэндэнцыю як сістэмны крызіс, у якім знаходзіцца ўсе палітычныя інстытуты Еўрасаюза».

Учора еўрапарламентарыі прагаласавалі за прыняцце праекта рэзалюцыі, у якой аспрэчваюцца вынікі прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі і «асуджаюцца беларускія ўлады за жорсткае падаўленне мірных пратэстаў». Прынятая рэзалюцыя носіць рэкамендацыйны характар, неабавязковая да выканання краінамі-членамі і інстытутамі ЕС.

Аналагічны дакумент быў прыняты Вярхоўнай Радай Украіны 15 верасня. Праект пастановы, тэкст якога быў апублікаваны на сайце Рады, зарэгістраваны пад № 3053.

«У сувязі з заявай Вярхоўнай рады Украіны мы перш за ўсё хочам сказаць, што ўкраінскі народ з’яўляецца брацкім народам, з якім нас звязваюць кроўныя вузы, шматвяковая гісторыя і блізкая дружба, — заявіў дэпутат. — На гэтым фоне пазіцыя Вярхоўнай рады Украіны наглядна дэманструе выраджэнне палітычнага інстытута, які знаходзіцца пад знешнім кіраваннем і ігнаруе нацыянальныя інстытуты ўласнай краіны. Гэта толькі ўмацоўвае трываласць беларускіх палітычных інстытутаў у іх супрацьстаянні знешнім сілам, якія бесцырымонна парушаюць наш суверэнітэт і права на выбар самастойнага шляху развіцця».

Вольга Мядзведзева

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як арганізаваць правільны догляд за валасамі гарачай парой

Як арганізаваць правільны догляд за валасамі гарачай парой

У 90 % выпадкаў людзі не ведаюць, як правільна мыць галаву.