Вы тут

Тэлеканал «Беларусь 3» адзначыць у эфіры 100-годдзе з дня нараджэння Сяргея Бандарчука


Тэлеканал «Беларусь 3» адзначыць у эфіры 100-годдзе з дня нараджэння акцёра, рэжысёра і сцэнарыста, народнага артыста СССР Сяргея Бандарчука, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белтэлерадыёкампанію.


25 верасня ў 10.05 і 19.40 гледачоў чакае дакументальны фільм з цыкла «Апошні дзень», прысвечаны памяці Сяргея Бандарчука, а ў 14.20 і 21.05 будзе паказана першая кінастужка майстра — ваенная драма «Лёс чалавека», створаная па аднайменным апавяданні Міхаіла Шолахава.

«Сам рэжысёр выканаў у фільме галоўную ролю — цесляра Андрэя Сакалова, які перажыў пакуты і выпрабаванні Вялікай Айчыннай вайны, адстаяў сваё права называцца чалавекам і захаваў здольнасць любіць», — адзначылі ў Белтэлерадыёкампаніі.

Прэв’ю: mayaksbor.ru

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.