Вы тут

МАРГ накіраваў перасцярогу кіраўніку Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі з-за заяваў пра рост коштаў


Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю накіравала перасцярогу генеральнаму дырэктару аўтамабільнай асацыяцыі «БАА», які ў размешчаным на інтэрнэт-партале артыкуле заявіў аб значным павышэнні цэн на новыя аўтамабілі ў беларускіх дылераў у канцы 2020 года, паведамляе БЕЛТА.


«Падобныя выказванні генеральнага дырэктара аўтамабільнай асацыяцыі «БАА» аб адназначным павышэнні коштаў на аўтамабілі ў беларускіх дылераў могуць сведчыць аб планаванні каардынацыі эканамічнай дзейнасці названых суб’ектаў, што ў сваю чаргу можа прывесці да парушэння п.4 ст.20 закона «Аб супрацьдзеянні манапалістычнай дзейнасці і развіцці канкурэнцыі», - лічаць у МАРГ.

У міністэрстве адзначылі, што цэнавыя прагнозы з боку асацыяцый, у якія ўваходзяць ўдзельнікі рынку, могуць з’яўляцца перадумовай для парушэння антыманапольнага заканадаўства.

«Акрамя таго, падобныя выказванні могуць быць успрынятыя ўдзельнікамі рынка як арыенцір цэнавай палітыкі, здольны прывесці да неабгрунтаванага росту коштаў, а таксама спрыяць узнікненню ажыятажнага попыту», — дадалі ў МАРГ.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.