Вы тут

У Рызе — беларускі сход


На справаздачна-выбарчым сходзе Саюза беларусаў Латвіі старшынёй арганізацыі абрана Алёна Лазарава, ганаровым старшынёй — Валянціна Піскунова


Выступае ансамбль “Надзея” таварыства “Прамень” у Рызе. Мастацкая кіраўніца — Ларыса Люцко

29 жніўня ў Рызе, у Доме нацыянальных меншасцяў, прайшоў справаздачна-выбарчы сход Саюза беларусаў Латвіі (СБЛ), у якім прынялі ўдзел дэлегаты з розных гарадоў Латвіі, дзе працуюць беларускія таварыствы. На сходзе прысутнічаў Першы сакратар Амбасады Беларусі ў Латвіі Юры Колесаў.

З прэс-рэліза, дасланага ў рэдакцыю, вынікае, што з дакладам на беларускім сходзе выступіла старшыня СБЛ Валянціна Піскунова, якая прааналізавала працу Саюза ў 2017–2020 гадах. Адзначалася, што ва ўсіх суполках штогод праходзілі Дні беларускай культуры; праводзіцца конкурс даследчых прац “Беларусы Латвіі. Мінулае й сучаснасць”; рэалізаваны культурна-асветніцкі праект “Беларускі ручнік — традыцыйны элемент беларускай культуры”. Па-ранейшаму выходзіць газета беларусаў Латвіі “Прамень”; сябры суполак удзельнічаюць у спартыўных імпрэзах, наведваюцца з цікавымі творчымі праектамі адзін да другога ў госці.

Рэвізор СБЛ Любоў Аляксандрава адчыталася за фінансавую дзейнасць арганізацыі. Аб працы сваіх суполак распавялі старшыні, актывісты, выказаўшы свае пажаданні й прапановы: Алёна Лазарава (“Прамень”, Рыга), Валеры Амбросаў, Людміла Сінякова і Станіслаў Валодзька (усе з суполкі “Уздым”, Даўгаўпілс), Людміла Стэц (“Сузор’е”, Рэзэкнэ), Тамара Шульцэ (“Мара”, Ліепая), Анатоль Лісавец ды Ігар Ермакоў (“Крыніца”, Лудза), Наталля Бальшакова (“Спадчына”, Вентспілс), Лідзія Знотыня (“Узоры”, Ліваны) і чальцы рэдкалегіі газеты “Прамень” Іна Олесава й Алёна Міцкевіч.

Старшынёй Саюза беларусаў Латвіі абрана Алёна Лазарава, ганаровым старшынёй — Валянціна Піскунова. У новы склад праўлення СБЛ увайшлі Наталля Бальшакова, Тамара Шульцэ, Валеры Амбросаў, Людміла Сінякова, Анатоль Лісавец, Алёна Міцкевіч, Іна Олесава, Іна Янсанэ, Лідзія Знотыня.

Перад пачаткам сходу прайшоў канцэрт: беларускія народныя й аўтарскія песні выконвалі рыжскія беларускія ансамблі “Надзея” й “Вытокі”, салістка Людміла Сінкевіч.

Падрыхтаваў Іван Ждановіч

Нумар у фармаце PDF

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Вольга Рацэвіч аб літаб’яднаннях і конкурсе «БрамаМар»

Вольга Рацэвіч аб літаб’яднаннях і конкурсе «БрамаМар»

«Эксперыменты дапамагаюць набыць літаратурную вопытнасць».

Калейдаскоп

100 гадоў Леаніду Шчамялёву. Як добра вы ведаеце жыццё і творчасць мастака? Тэст

100 гадоў Леаніду Шчамялёву. Як добра вы ведаеце жыццё і творчасць мастака? Тэст

Леанід Дзмітрыевіч стаў сапраўдным класікам беларускага жывапісу.