Вы тут

Салома ў снезе — гэта...


У выдавецтве “Мастацкая літаратура” пабачыла свет багатая на паэтычныя адкрыцці кніга вершаў Віктара Шніпа “Белае, чорнае і залатое”.


Чытаючы многія гады (як мінімум — тры дзесяцігоддзі) паэзію гэтага таленавітага майстра, не перастаю здзіўляцца яго мастацкім вышукам, адкрыццям. Радуюся кожны раз, бачачы скарбы, здабытыя паэтам з глыбіняў беларускага слова. Віктар Шніп і ў новай кнізе застаецца Мастаком з вялікай літары. І ў размове пра таямніцы нашага ландшафту — як у вершы “Балоты”: “балоты прыйшлі/ з неба/ каб нас ратаваць/ ад саміх сябе/ сваім журботным спакоем/ сваімі соннымі туманамі/ дзе жывуць прывіды/ белыя і чорныя/ і хаваюцца ў травах рудых/ як у атравянелым агні/ да пары да часу/ пакуль ты сядзіш/ дома/ і чакаеш/ восені/ калі зайцы на балотных астравах/ пачнуць варыць піва/ дадаючы ў яго журавіны/ чырвоны бурштын/ у якім жыве святло/ далёкіх зорак/ з якіх да нас/ прыйшлі балоты”. І ў хоку, якім у кнізе аддадзены цэлы раздзел, — “Раса, якая не высыхае”. “салома ў снезе/ як золата ў малацэ/ Млечнага Шляху”. Ці вось яшчэ хоку: “чорны яблык/ нібы змерзлая зорка/ на сцежцы ў садзе”.

Але самым уражлівым падаецца раздзел, які складаецца з балад. Яны як паэтычны летапіс жыццяў знакамітых беларусаў у выкладанні Віктара Шніпа — і балада пра Ф. Скарыну (“Сонца Францішка Скарыны (каля 1490–1551)”, і творы-згадкі пра іншых: “Зямля Фердынанда Рушчыца (10.12.1870–30.10.1936)”, “Ліпень Янкі Купалы (07.07.1882–28.06.1942)”, “Лістапад Якуба Коласа (03.11.1882–03.08.1956)”, “Вандраванне з Янкам Маўрам (10.05.1883–03.08.1971)”. Гэтыя ды іншыя творы — балады ўзвышэння, велічы, красы беларускага святла.

Вечныя беларускія пакуты, драмы й трывогі, радасці й нябеснае засваенне беларускага космасу — усё можна знайсці і ў баладах, і ў іншых творах Віктара Шніпа. Яго новая кніга “Белае, чорнае і залатое” — добры падарунак усім, хто чуйна ставіцца да роднага: і ў мове, і ў асветніцтве ды культуры, і ў шматаблічнай нашай паўсядзённасці.

Мікола Берлеж

Нумар у фармаце PDF

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.