Вы тут

Матылькі і бомбы


Рыхтуецца да выхаду ў свет анталогія в’етнамскай паэзіі на беларускай мове


Паэт і перакладчык, лаўрэат Дзяржпрэміі Беларусі Мікола Мятліцкі завяршыў працу над стварэннем анталогіі в’етнамскай паэзіі. Па-беларуску ў ягоных перакладах загучалі творы 14 паэтаў, якія прыйшлі ў літаратуру ў 1960–70‑я гады, на свае вочы бачылі пакуты, выпрабаванні народа В’етнама ў шматаблічных войнах. “Плады крушыны — быццам бы гранаты,/ Сцябліна кукурузы — як ружжо./ На перац гляну — кулю бачу ўжо,/ Зірну на нгоу — парашут напяты.” (“Мой сад”, Выонг Чаунг; верш напісаны ў 1965 годзе).

Радкі ў анталогіі “Матылькі і бомбы” як кулі, строфы — гэта сполахі вайны. Сімвалы, мастацкія архетыпы в’етнамскай паэзіі — гэта адбітак жыцця, які застанецца на многія стагоддзі. На ўвесь час, пакуль будзе жыць на планеце народ В’етнама.

Кніга запланавана да выдання ў Выдавецкім доме “Звязда”. Банг В’ет, Тхі Хаанг, Ань Нгок, Чан Нюан Мінь, Нгуен Дык Маў, Ле Ань Суан, Нгуен Хыў Тхінь, Фан Тхі Тхань Нен, Суан Куінь, Фаен Тыен Зуат, Выонг Чаунг, Нгуен Зюй, Нгуен Кхоа Д’ем, Чан Дан Кхоа — аўтары беларускай анталогіі в’етнамскай паэзіі.

Варта нагадаць, што ў нашай літаратуры ёсць даўнія традыцыі перакладчыцкай увагі да в’етнамскай паэзіі, прозы. У свой час Язэп Семяжон выдаў зборнік твораў в’етнамскіх паэтаў у сваіх перакладах “Апалены лотас”. Пабачылі свет іншыя кнігі. Сярод іх — “В’етнамскія легенды” ў перакладах Сяргея Міхальчука. Было нямала публікацый перакладаў твораў в’етнамскіх пісьменнікаў у беларускіх літаратурна-мастацкіх перыядычных выданнях. У В’етнаме пабывалі пісьменнікі Сяргей Панізьнік, Уладзімір Карызна, Ігар Лапцёнак ды іншыя.

Кастусь Ладуцька

Нумар у фармаце PDF

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».