Знайшлі ў правінцыі Юньнань.
Комплекс старажытных магільняў больш чым 2000-гадовай даўніны, быў знойдзены ў правінцыі Юньнань (Паўднёва-Заходні Кітай, Аб гэтым паведамілі ў правінцыйным інстытуце культурных помнікаў і археалогіі, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Грабніцы, якія адносяцца да перыяду «Чуньцю» (Вясны і Восені, 770-476 гг. да н. э.) і «Чжаньго» (Царстваў, якія змагаюцца, 475-221 гг. да н. э.), былі выяўленыя на будаўнічай пляцоўцы ў сярэдняй школе ў вёсцы Вэйду, што паблізу горада Ліцзян.
Гэта 59 магільняў, зробленых з гліны або каменя. У іх самыя розныя формы — ад прастакутных і круглых да няправільных. Кожная з раскапаных магільняў складаецца з некалькіх ярусаў, на якіх пахаваныя ад аднаго да двух чалавек. У гэтых грабніцах таксама былі знойдзеныя керамічныя гаршкі, ракавінкі, невялікія бронзавыя вырабы.
У лясніцтвах ужо тыдзень кіпіць работа.
«Адно немагчыма без другога».
Ужо традыцыя з нагоды Дня роднай мовы прапаноўваць чытачам праверыць свае веды.