Вы тут

Фестываль кіно з Паўночнай Еўропы і краін Балтыі «Паўночнае ззянне» пройдзе ў Мінску


Фестываль кіно з Паўночнай Еўропы і краін Балтыі «Паўночнае ззянне» пройдзе ў Мінску з 21 да 27 верасня ў анлайн-фармаце.


Першапачаткова VІ кінафорум планавалі правесці ўвесну, але праз пандэмію ён быў перанесены. І сёлета ўпершыню за гісторыю свайго існавання ўсе фільмы і майстар-класы «Паўночнага ззяння» будуць трансліравацца анлайн праз стрымінгавую беларускую платформу medіatech.by, што распрацоўваецца сумесна з партнёрамі фестывалю. Зараз арганізатары працуюць над яе стварэннем і над тым, каб аматарам кінамастацтва было зручна набываць білеты на прагляд фільмаў, а таксама ўдзельнічаць у разнастайных майстар-класах.

Традыцыйна ў рамках фестывалю адбудзецца паказ гульнявых і дакументальных паўнаметражных (і ўпершыню кароткаметражных) кінастужак са Швецыі, Даніі, Фінляндыі, Ісландыі, Нарвегіі, Літвы, Латвіі і Эстоніі. У асноўнай праграме «Паўночнага ззяння» каля 20 фільмаў закранаюць тэмы, што сугучныя слогану кінафоруму «Слухаць і чуць» (а гэта надзвычай актуальна ў святле сённяшніх падзей). Сёлета была створана новая візуальная канцэпцыя, праз якую фестываль запрашае даследаваць тэмы эмпатыі, пераемнасці пакаленняў, разбурэння старых узораў паводзін. Таксама ўпершыню ў межах фестывалю пройдзе пашыраная праграма маладога беларускага кіно.

Як адзначаюць арганізатары «Паўночнага ззяння», іх мэта «несці мастацтва кіно, магію паўночнай культуры пераважна ў перакладзе на беларускую мову не толькі ў сталіцу, але і ў рэгіёны Беларусі». Паказы фестывалю ладзіліся ў папярэднія гады ў Гомелі, Магілёве і Гродне.

Ёсць верагоднасць, што новы фармат аб'яднае аматараў кіно ў розных пунктах нашай краіны.

Алена ДРАПКО

Прэв’ю: depositphotos.com

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.