28 кастрычніка, серада

Вы тут

Макей: Кіраўніцтва літоўскага МЗС вылузваецца са скуры, каб больш за ўсіх выліць бруду на Беларусь


Кіраўніцтва літоўскага МЗС вылузваецца са скуры, каб больш за ўсіх выліць бруду на Беларусь. Пра гэта заявіў журналістам міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей у рамках запісу свайго выступу да агульнай дыскусіі 75-й сесіі Генеральнай асамблеі ААН, паведамляе БЕЛТА.


Уладзімір Макей падкрэсліў, што Беларусь шчыра зацікаўлена ў нармальных адносінах са сваімі суседзямі. Разам з тым ён са шкадаваннем канстатаваў, што ў апошні час з іх боку няма ніякіх канструктыўных падыходаў. У першую чаргу гэта тычыцца Літвы і Польшчы.

«Асабліва я здзіўляюся некаторым заявам майго калегі (гаворка пра кіраўніка МЗС Літвы. — Заўвага БЕЛТА). У нас быў нябожчык намеснік міністра замежных спраў Пётр Бяляеў, які казаў: ”Яшчэ асноўныя гульцы на сцэну не выйшлі, а малец ужо чачотку б’е". Мой калега, хай даруе ён мяне, нагадвае мне хлапца, які вылузваецца цяпер з скуры, каб больш за ўсіх выліць бруду на Беларусь. Мы разумеем, чаму гэта адбываецца, хутка ў іх парламенцкія выбары. Таму там навыперадкі ўсе бягуць у плане таго, каб ўкусіць як мага больш балюча Беларусь. Перажывём і гэта», - сказаў міністр.

Паводле яго слоў, літоўскае МЗС неадэкватна ацэньвае сітуацыю і робіць адпаведныя заявы. «Калі яны думаюць, што тым самым умацоўваюць суверэнітэт і незалежнасць Беларусі, то глыбока памыляюцца. Вядома ж, гісторыя расставіць усё па сваіх месцах. Ведаю, што гэта не спадабаецца, будзе крытыка з яго боку, але я кажу гэта абсалютна свядома, таму што мы шмат разоў гаварылі на гэтую тэму — і адзін на адзін, і ў пашыраных складах. Хацелася б, каб усё ж такі мае калегі спыніліся, задумаліся і паспрабавалі аб’ектыўна, разумна ацаніць сітуацыю і не даводзіць яе да той рысы, калі ўжо вярнуцца назад будзе немагчыма», - падсумаваў Уладзімір Макей.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Карэспандэнты «Звязды» даведалiся, як працуюць ратавальнiкi-кiнолагi

Карэспандэнты «Звязды» даведалiся, як працуюць ратавальнiкi-кiнолагi

У Беларусi прайшлi спартыўныя спаборнiцтвы па службовым шматбор'i кiнолагаў.

Грамадства

Спрабуем «выглядаць на мiльён» танна

Спрабуем «выглядаць на мiльён» танна

Парады ад Аляксандры Анцэлевіч.

Грамадства

Дарогі Беларусі ацэняць у зорках. ​Сістэма дапамогі кіроўцу, «штучны зрок» і нулявыя выкіды СО2

Дарогі Беларусі ацэняць у зорках. ​Сістэма дапамогі кіроўцу, «штучны зрок» і нулявыя выкіды СО2

Незалежны інстытут аўдытараў дарожнай бяспекі будзе створаны ў Беларусі.