Вы тут

Макей пра сітуацыю з хасідамі на мяжы: Беларусы проста паступілі па-чалавечы


Беларусы зрабілі ўсё магчымае, каб падтрымаць грамадзян Ізраіля, якія затрымаліся на беларуска-ўкраінскай мяжы. Пра гэта заявіў сёння журналістам міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей у рамках запісу свайго выступу да агульнай дыскусіі 75-й сесіі Генеральнай асамблеі ААН, паведамляе БЕЛТА.


На думку міністра, афіцыйныя Кіеў і Тэль-Авіў маглі б яшчэ на папярэдняй стадыі апярэдзіць сітуацыю, узніклую на беларуска-ўкраінскім міжграніччы, калі каля тысячы паломнікаў-хасідаў не змаглі трапіць ва Умань з-за закрытай Украінай мяжы. Уладзімір Макей нагадаў, што як толькі здарыліся гэтыя падзеі, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў аказаць паломнікам максімальную падтрымку.

«Больш за тое, мы былі гатовыя забяспечыць транспартную дастаўку іх ва Умань, медыцынскае суправаджэнне на ўсім адрэзку шляху і забяспечыць вяртанне іх назад з захаваннем усіх мер засцярогі. На жаль, для нашых украінскіх партнёраў гэта аказалася немагчымым са спасылкай на ковідную сітуацыю. І для мяне абсалютна незразумелыя спробы нейкіх штучных абвінавачванняў у адрас Беларусі, што мы, нібыта, спецыяльна нагнятаем гэтую сітуацыю, каб выставіць кагосьці ў непрывабным святле. Крый божа! Беларусы проста па-чалавечы паступілі, аказаўшы гуманнае садзейнічанне тым людзям, якія прыехалі ў Беларусь і хацелі трапіць далей для таго, каб пакланіцца святым месцам — абсалютна нармальная, высакародная мэта», - сказаў Уладзімір Макей.

Ён падкрэсліў, што ў гэтай сітуацыі ў Беларусі не было іншых варыянтаў, акрамя як аказаць садзейнічанне ізраільцянам. «Але замест таго каб займацца балбатнёй аб правах чалавека, можна было б сапраўды дапамагчы рэалізаваць гэтыя правы гэтым людзям на практыцы, у рэальнасці. Але, на жаль, гэтага не адбылося, — пракаментаваў міністр пазіцыю Украіны. — Больш за тое, для мяне абсалютна незразумела, як можна дзяліць гэтых хасідаў на ніжэйшую і вышэйшую расу, калі адным дазволілі наведаць Умань, іншым — не дазволілі. Вы ўжо вызначыцеся: ці вы ўсім дазваляеце, і трэба тады шукаць шляхі вырашэння пытання, ці ж не дазваляеце, але тады трэба дакладна сказаць пра гэта і прадпрымаць адпаведныя дзеянні ў той краіне, адкуль гэтыя  хасіды выехалі».

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.