Вы тут

Педуніверсітэт запрашае мінчан на «Гарбузовы фэст» 26 верасня


У Фэсце возьмуць удзел студэнты факультэтаў і інстытутаў, выкладчыкі і супрацоўнікі БДПУ. Камандам трэба будзе паказаць сябе ў гульнях і конкурсах спартыўнай накіраванасці пад назвай «Гарбузовыя забаўкі». Таксама ім будуць прапанаваныя наступныя тэматычныя заданні: «Парасонавы настрой» (выраб арт-аб’екта з дапамогай прыроднага матэрыялу на восеньскую тэматыку), «Восень каляровая» (выкананне творчага нумара), «Стылёвая восень» (конкурс на лепшы жаночы і мужчынскі касцюмы) і «Самы цяжкі» (узважванне гарбузоў).


На працягу ўсяго фестывалю будуць працаваць інтэрактыўныя тэматычныя пляцоўкі ад усіх факультэтаў і інстытутаў БДПУ: псіхалагічная гасцёўня «Таямніцы душы», эксперыментальная «Надзвычай незвычайна», спартыўная «Дужы, спрытны, трапны», майстэрня «Восеньскія матывы», заняткі па каліграфіі «Восеньскае чыстапісанне», літаратурная гасцёўня «Гарбузовыя чытанні», гістарычная майстэрня «Вандроўка ў мінулае», пляцоўкі «Зялёны цуд» і «Тры кіты на Скарыны, 13 «ІПЭ».

Акрамя таго, усе ўдзельнікі і госці фестывалю атрымаюць падарунак ад рэктарата — кашу з гарбузом і тушонкай, а на кірмашы змогуць абмяняцца сезоннай прадукцыяй — гароднінай, садавіной, ягадамі, саджанцамі, кветкамі і насеннем. У час свята выступяць творчыя калектывы і сольныя выканаўцы БДПУ, а завершыцца яно цырымоніяй узнагароджання ўдзельнікаў і пераможцаў у розных намінацыях.

Фестываль «Гарбузовы фэст» пройдзе ў пасёлку Зялёнае, Мінскі раён (аграбіястанцыя «Зялёнае», навучальны корпус № 10). Пачатак у 10.45.

Надзея НІКАЛАЕВА

Фота bspu.by

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.