Вы тут

Анлайн-конкурс чытальнікаў “О, Беларусь, мая шыпшына”



На хвалі часу, у плыні жыцця

Праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, часопіса «Маладосць»


Анлайн-конкурс чытальнікаў “О, Беларусь, мая шыпшына”

Анлайн-конкурс прымеркаваны да 120-годдзя Уладзіміра Дубоўкі ў рамках праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця”.

Уладзімір Дубоўка зрабіў каштоўны ўнёсак у скарбніцу нацыянальнай культуры, узбагаціўшы беларускую літаратуру яркімі паэтычнымі творамі. Яго бліскучы талент стварыў новы, кранальны і ўзвышаны, вобраз Беларусі часу бурлівых грамадскіх перамен.

Мэта конкурсу – далучэнне да святкавання 120-годдзя Уладзіміра Дубоўкі шырокай грамадскасці, а таксама прыцягненне ўвагі да новага раздзела віртуальнага праекта НББ “На хвалі часу, у плыні жыцця”, прысвечанага творчасці паэта.

Задачы:

  • Папулярызацыя творчасці беларускага пісьменніка У. Дубоўкі
  • Павышэнне цікавасці грамадства да беларускай літаратуры і скарбаў нацыянальнай культуры
  • Прыцягненне ўвагі грамадскасці да фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, даступных анлайн
  • Развіццё творчага патэнцыялу асобы

Арганізатар: Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

Інфармацыйныя партнёры: часопісы “Маладосць” (РВУ “Выдавецкі дом “Звязда”) і “Бярозка”.

Удзельнікі конкурсу: усе жадаючыя.

Тэрміны конкурсу: 1 кастрычніка – 15 лістапада 2020 г.

Конкурсныя работы: анлайн-выступленне з выразным чытаннем вершаў Уладзіміра Дубоўкі.

Умовы конкурсу:

  • Удзельнік запісвае сваё чытанне верша паэта на відэа (абавязкова напачатку назваўшы сябе і агучыўшы назву твора), запампоўвае відэазапіс на любы файлаабменнік і дасылае на электронную пошту konkurs.dubowka120@gmail.com спасылку на свой запіс. У лісце таксама паведамляе свае імя і прозвішча, узрост, горад пражывання, месца вучобы / працы, кантактны нумар тэлефона.
  • Заяўкi на конкурс прымаюцца з 1 кастрычніка па 15 лістапада 2020 г.
  • Удзельнік дазваляе выкарыстоўваць сваю конкурсную работу на партале бібліятэкі, у сацыяльных сетках з абавязковым пазначэннем аўтарства.

Творчыя работы будуць ацэнены журы, якое вызначыць пераможцаў.

Крытэрыі ацэнкі відэа: выразнасць чытання і артыстычнасць выканання.

Акрамя таго, плануецца прыз для пераможцы глядацкіх сімпатый (відэачытання, якое атрымае найбольшую колькасць падабаек у сацсетках) і прыз сімпатый рэдакцыі часопіса “Маладосць”.

Пераможцы будуць абвешчаны 19 лістапада 2020 г.

У журы конкурсу ўваходзяць супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, а таксама запрошаныя ўдзельнікі праекта.

Запрошаны ў склад экспертнага журы:

  • Ірына Эрнстаўна Багдановіч – беларуская паэтка, кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры гісторыі беларускай літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта
  • Аксана Аляксееўна Данільчык – беларуская паэтка, перакладчык, кандыдат філалагічных навук
  • Алеся Сівохіна – аўтар і выканаўца ўласных песень, рэжысёр, мастацкі кіраўнік народнага літаратурнага тэатра “Жывое слова”

Узнагароды пераможцам конкурсу:

Тры пераможцы, якія зоймуць І–ІІІ месцы, будуць адзначаны:

  • памятнымі дыпломамі
  • запрашэннем на мерапрыемства, прысвечанае творчасці пісьменнікаў літаб’яднання “Маладняк”, якое пройдзе ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў студзені
  • бясплатнай экскурсіяй па бібліятэцы (з наведваннем музея кнігі і пад’ёмам на аглядную пляцоўку)
  • размяшчэннем конкурснай работы і інфармацыі пра аўтара на партале і ў сацсетках бібліятэкі, а таксама на інфармацыйных рэсурсах часопісаў “Бярозка” і “Маладосць”
  • кнігамі РВУ “Выдавецкі дом “Звязда”
  • падарункамі ад часопісаў “Маладосць” і “Бярозка”

Акрамя галоўных пераможцаў, дзесяць лепшых работ і пераможца глядацкіх сімпатый будуць адзначаны:

  • памятнымі дыпломамі
  • бясплатнай экскурсіяй па бібліятэцы (з наведваннем музея кнігі і пад’ёмам на аглядную пляцоўку)
  • размяшчэннем інфармацыі пра аўтараў на партале і сацсетках бібліятэкі, сайтах часопісаў “Маладосць”,“Бярозка”
  • прадугледжаны спецыяльны прыз ад часопіса “Маладосць” (прыз сімпатый рэдакцыі)

Вынікі конкурсу будуць абвешчаны на партале www.nlb.by і ў сацыяльных сетках Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, а таксама на старонках і сацыяльных сетках часопісаў “Маладосць” і “Бярозка”.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 19293 29 69.

Крыніца: https://www.nlb.by/by/news/nacyjanalnaja-biblijatjeka/anlayn-konkurs-chytalnika-o-belarus-maya-shypshyna/

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

​Жыхары Кобрына аднавілі бабуліну хату ў вёсцы і ствараюць аграсядзібу

​Жыхары Кобрына аднавілі бабуліну хату ў вёсцы і ствараюць аграсядзібу

Яшчэ некалькі гадоў таму Людміла і Уладзімір Жарын былі звычайнымі жыхарамі райцэнтра.

Культура

Крывавыя сосны і нябачная варта. ​Чаму Лідскі замак ахоўваюць загінулыя ў XІV стагоддзі ваяры

Крывавыя сосны і нябачная варта. ​Чаму Лідскі замак ахоўваюць загінулыя ў XІV стагоддзі ваяры

«На схіле ўзгорка, нібы падпіраючы замак, растуць дзве даўгалетнія сасны. Яны захаваліся дзякуючы пашыранаму сярод гараджан і навакольных жыхароў перакананню, што яны выраслі не на раслінным соку, а на крыві».