Вы тут

Лукашэнка: Мытная служба з'яўляецца важным звяном у забеспячэнні эканамічнай бяспекі краіны


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў кіраўніцтва, асабовы састаў, ветэранаў мытнай службы з прафесійным святам — Днём мытніка, гаворыцца на афіцыйным сайце кіраўніка дзяржавы.


«Ваша ведамства з’яўляецца важным звяном у забеспячэнні эканамічнай бяспекі краіны, эфектыўна процідзейнічае кантрабандзе і трансгранічнай злачыннасці, дапамагае фарміраванню спрыяльных умоў для міжнароднага гандлю, транзітнай прывабнасці і пашырэння дзелавых сувязяў», — гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананасць, што і ў далейшым зладжаная праца вялікага і дружнага калектыву, добразычлівасць, кампетэнтнасць і вернасць абавязку забяспечаць выкананне ўсіх пастаўленых дзяржавай задач.

Асаблівыя словы падзякі кіраўнік дзяржавы адрасаваў ветэранам мытнай службы, якія прысвяцілі сваё жыццё абароне эканамічных інтарэсаў нашай Радзімы.

Прэзідэнт пажадаў усім моцнага здароўя, дабрабыту і прафесійных поспехаў.

Прэв’ю: БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?