Вы тут

Аўтамабіль перакуліўся пры з’ездзе з МКАД


Аўтамабіль перакуліўся пры з'ездзе з МКАД, паведамілі БЕЛТА у УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.


Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца «Івека» падчас з’езду па ўнутраным коле МКАД не справіўся з кіраваннем. Аўтамабіль перакуліўся на правы бок і наехаў на асвятляльную мачту. У выніку ДТЗ аўтамабіль атрымаў механічныя пашкоджанні, кіроўца і пасажыр дастаўленыя ў медыцынскую ўстанову.

На месцы здарэння працавалі супрацоўнікі АДАІ Фрунзенскага РУУС Менска.

Фота: УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?