Вы тут

Расія дазволіла грамадзянам Беларусі ўезд праз паветраныя пункты пропуску


Урад Расіі дазволіў грамадзянам Беларусі ўезд на тэрыторыю РФ праз паветраныя пункты пропуску. Гэта прадугледжана распараджэннем, апублікаваным сёння на сайце расійскага Кабінета міністраў, паведамляе БЕЛТА.


Забарона на ўезд замежнікаў, у тым ліку грамадзян Беларусі, на тэрыторыю Расеі быў уведзены ў канцы сакавіка з-за пандэміі коронавирусной інфекцыі.

«Для грамадзян яшчэ чатырох краін — Беларусі, Казахстана, Кыргызстана і Карэі — здымаюцца абмежаванні на ўезд у Расію, уведзеныя з-за распаўсюджвання каронавіруса. Распараджэнне аб гэтым зацвердзіў урад, — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Кабінета міністраў. — Грамадзянам названых дзяржаў і тым, хто мае там від на жыхарства, дазваляецца ўезд у Расею праз паветраныя пункты пропуску. Расейцы ў сваю чаргу таксама могуць бесперашкодна паляцець у любую з гэтых краін».

Рашэнне аб аднаўленні авіязносін на ўзаемнай аснове з Беларуссю, Казахстанам і Кыргызстанам было прапанавана 18 верасня па выніках пасяджэння пад кіраўніцтвам віцэ-прэм’ера Таццяны Голікавай аператыўнага штаба па папярэджанні завозу і распаўсюджвання новай каранавіруснай інфекцыі на тэрыторыі Расіі.

Пакуль палёты ў Беларусь і назад будуць ажыццяўляцца авіякампаніямі на ўзаемнай аснове з перыядычнасцю раз на тыдзень. Забарона на ўезд у Расію аўтамабільным і чыгуначным транспартам захоўваецца.

Прэв’ю: БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Жыццёвы шлях Якава Крэйзера. Першы камдзiў, якi атрымаў Зорку Героя, заслужыў яе, абараняючы Барысаў

Жыццёвы шлях Якава Крэйзера. Першы камдзiў, якi атрымаў Зорку Героя, заслужыў яе, абараняючы Барысаў

У пачатковы перыяд Вялiкай Айчыннай вайны зацятыя баi разгарнулiся пры абароне Барысава — старадаўняга беларускага горада на Бярэзiне. 

Грамадства

Схадзіць на «Куфар» і застацца без грошай. На папулярным сайце можна сустрэць махляра, замаскіраванага пад пакупніка

Схадзіць на «Куфар» і застацца без грошай. На папулярным сайце можна сустрэць махляра, замаскіраванага пад пакупніка

«Лічбавыя жулікі», якія здымаюць грошы з чужых банкаўскіх карт, звычайна маскіруюцца пад інтэрнэт-рэсурсы, вартыя даверу.