Адкрыецца 26 верасня.
XXVII Пекінскі міжнародны кніжны кірмаш адкрыецца 26 верасня ў анлайн-фармаце, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
На ім будуць прадстаўлены каля 400 тысяч тыпаў кніг. Гэты кніжны кірмаш праводзіцца ўпершыню ў анлайн-фармаце з часу заснавання мерапрыемства ў 1986 годзе, паведамілі арганізатары.
Ён будзе выкарыстоўваць такія новыя тэхналогіі, як вялікія дадзеныя і штучны інтэлект, каб стварыць платформу для зносін паміж выдаўцамі усяго свету ў рэжыме рэальнага часу.
Ганаровым госцем мерапрыемства ў гэтым годзе стане Куба.
Да ўдзелу ў кірмашы зарэгістраваліся больш за тысяча экспанентаў з 68 краін і рэгіёнаў свету, уключаючы 29 краін і рэгіёнаў ўздоўж «Пояса і шляху».
Прэв’ю: vesti.ru
«Я абраў спартыўнае жыццё з вар’яцкімі нагрузкамі».
Калі вы думаеце, што светлыя лясы растуць самі па сабе, гэта вялікая памылка.
Леанід Дзмітрыевіч стаў сапраўдным класікам беларускага жывапісу.