Вы тут

«Аэрафлот» мае намер аднавіць штотыднёвыя рэйсы ў Мінск з 26 верасня


Авіякампанія «Аэрафлот — расійскія авіялініі» 26 верасня мае намер здзейсніць першы рэйс у Мінск пасля перапынку з канца сакавіка, выкліканага абмежаваннямі з-за каранавіруснай інфекцыі. Пра гэта сведчаць дадзеныя сістэмы пошуку квіткоў перавозчыка, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.


Рэйс плануецца ажыццявіць з тэрмінала D маскоўскага аэрапорта Шарамеццева 26 верасня ў 15:20. Кошт самага таннага квітка да Мінска ў адзін бок без багажу складае 11 668 расійскіх рублёў (каля $155) — гэта больш чым у два разы вышэй, чым да пачатку пандэміі. Назад з Мінска борт «Аэрафлота» вылеціць у той жа дзень а 18:20 з прыбыццём у тэрмінал F Шарамеццева. Квіток па самым танным зваротным тарыфе без багажу абыйдзецца ў 13 429 расійскіх рублёў (прыкладна $178).

Наступныя рэйсы ў Мінск і назад «Аэрафлот» мае намер здзейсніць 3 кастрычніка. Да пандэміі расійская авіякампанія здзяйсняла штодня каля сямі рэйсаў у беларускую сталіцу.

Як паведамлялася, сёння ўрад Расеі прыняў распараджэнне, якім дазволіў грамадзянам Беларусі ўезд на тэрыторыю РФ праз паветраныя пункты пропуску з 21 верасня. Рашэнне аб аднаўленні авіязносін на ўзаемнай аснове з Беларуссю, Казахстанам і Кыргызстанам было прапанаванае 18 верасня па выніках пасяджэння пад кіраўніцтвам віцэ-прэм’ера Таццяны Голікавай аператыўнага штаба па папярэджанні завозу і распаўсюджвання новай каранавіруснай інфекцыі на тэрыторыі Расіі. Пакуль палёты ў Беларусь і назад будуць ажыццяўляцца авіякампаніямі на ўзаемнай аснове з перыядычнасцю раз на тыдзень. Забарона на ўезд у Расею аўтамабільным і чыгуначным транспартам захоўваецца.

Прэв’ю: ТАСС

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?