Днямі Музею беларускага кнігадрукавання, які знаходзіцца ў Полацку, споўніцца 30 гадоў. Гэта адзіная ў нашай краіне ўстанова такога кшталту. З часам яна ператварылася ў адзін з самых папулярных музеяў Беларусі.
Напярэдадні юбілею ў Нацыянальным Полацкім гісторыка-культурным музеі-запаведніку ладзіўся круглы стол «Камунікатыўныя практыкі актуалізацыі помнікаў кніжнай культуры». Яго дзельнікі абмяняліся досведам, абмеркавалі перспектывы традыцыйных і інавацыйных падыходаў да камунікацыі «кніга — чалавек».
Круглай даце прысвечана і выстаўка «У самы жывы з усіх музеяў з пажаданнямі...». У экспазіцыі прадстаўлены выданні з дароўнымі надпісамі музею, якія ў розны час і пры розных абставінах пакінулі іх аўтары, мастакі, выдаўцы, прадстаўнікі арганізацый і афіцыйныя асобы
Акрамя гэтага, тут можна ўбачыць матэрыялы, звязаныя з падрыхтоўкай да адкрыцця Музея беларускага кнігадрукавання, кнігі з першых паступленняў з дароўнымі надпісамі. Асобнае месца ў экспазіцыі займаюць кнігі з надпісамі вядомых беларускіх пісьменнікаў і мастакоў, а таксама выданні і аўдыякнігі полацкіх аўтараў з іх аўтографамі.
Міра ІЎКОВІЧ
Сам будынак уражвае архітэктурай.
«Вышывала, калі за лямпы былі толькі керасінкі».