Вы тут

Наперадзе — новыя дарогі


Карпатліва назбіранай за гады вандровак інфармацыяй падзяліўся з чытачамі «ЛіМа» кіраўнік «Дарогі да святыняў», галоўны захавальнік цудатворнай Загор’е-Сталавіцкай іконы Пакрову Прасвятой Багародзіцы Алесь Лапата-Загорскі:

• — За 27 гадоў праз вандроўку прайшло 406 удзельнікаў, а да яе арганізацыі агулам спрычыніліся 2186 чалавек.

• За ўвесь час экспедыцыя адолела 34 400 кіламетраў, а пешымі хрэснымі хадамі — амаль 661 кіламетр. З непагаснай лампадай духоўнасці прайшлі 3 мільёны 131 тысяча вернікаў, а ўсяго ў мерапрыемствах экспедыцыі паўдзельнічала 5 мільёнаў 198 тысяч чалавек. Толькі ўявіце: акафістныя песнапенні, а за пешай грамадой вернікаў слухмяна, не абганяючы, цягнецца доўгі цуг аўтамашын… І так у кожным населеным пункце, які быў на шляху пілігрымаў!..

• Благадатным агнём асвечана 655 храмаў, капліц і манастыроў.

• За ўвесь час лампаднікі выступілі ў 2757 аўдыторыях. • У садах малітвы высаджана 3234 самыя розныя дрэўцы: яблынькі, дубкі, арабінкі, бярозкі, клёнікі, ліпкі, каштаны, вязы, туі, лістоўніцы… Усё гэта надзвычай яскрава запомнілася як удзельнікам экспедыцыі, так і мясцовым жыхарам.

• Прасфоры з Мінскага СвятаДухава сабора — благаславенне Высокапраасвяшчэннейшага Мітрапаліта, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі — падчас экспедыцыі атрымалі 1013 прыходаў, каля двух тысяч удзельнікаў і арганізатараў экспедыцыі і Дня беларускага пісьменства.

• Фотаспіс цудатворнай Загор’еСталавіцкай іконы Пакрову Прасвятой Багародзіцы — Шляхаводнай Адзігітрыі экспедыцыі, благаславёны Высокапраасвяшчэннейшымі Мітрапалітамі Філарэтам, Паўлам і Веніямінам як малітоўны Вобраз, перададзены 373 храмам, манастырам і капліцам.

• Удзельнікам хрэсных хадоў і духоўных дзействаў, а таксама пры наведванні сацыяльных прытулкаў, бальніц, дзіцячых дамоў, школ-інтэрнатаў, дамоў ветэранаў вайны і працы, спецыяльных адукацыйных і іншых аўдыторый ахвяравана 107 800 свечак, апаленых Благадатным агнём.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.