Вы тут

У Беларусі абноўлены правілы палявання і вядзення паляўнічай гаспадаркі


На Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале апублікаваны тэкст указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 345 ад 16.09.2020, які карэкціруе прававое рэгуляванне ў сферы палявання. 


Асноўныя яго палажэнні ўступяць у сілу з 1 студзеня 2021 года, паведамляе Міністэрства лясной гаспадаркі. З гэтага часу Правілы вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання будуць падзеленыя на два самастойных прававых акты: Правілы палявання (для паляўнічых) і Правілы вядзення паляўнічай гаспадаркі (для работнікаў паляўнічых гаспадарак).

У цэлым змяненні скіраваны на паляпшэнне ўмоў і павышэнне даступнасці палявання. Паляўнічым можна будзе стаць ужо з 16 гадоў, пры гэтым да 18-ці паляваць прыйдзецца толькі безружэйным спосабам.

Тэрмін дзеяння дазволу на нашэнне і захоўванне паляўнічай зброі павялічыцца да пяці гадоў (раней — тры гады), таксама да пяці гадоў павялічыцца тэрмін дзеяння медыцынскай даведкі для атрымання і падаўжэння гэтага дазволу (раней — адзін год).

У сувязі са з’яўленнем доступу да электронных баз дадзеных будзе скасаваная картка ўліку парушэнняў да дзяржпасведчання на права палявання, а рэгістрацыйныя дакументы на паляўнічых сабак і лоўчых птушак выключаць з пераліку дакументаў, якія паляўнічы абавязаны мець пры сабе.
Паляўнічыя гаспадаркі павінны будуць выдзяляць у якасці агульнадаступных паляўнічых угоддзяў не менш за 30 працэнтаў сваёй тэрыторыі. Усіх карыстальнікаў абавяжуць прадугледзець магчымасць рэалізацыі паляўнічых пуцёвак праз інтэрнэт.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю: 3mishki.by

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.