Кіроўцы змогуць 22 верасня бясплатна ездзіць у грамадскім наземным транспарце і метрапалітэне Мінска. Дастаткова прад’явіць пасведчанне кіроўцы і тэхнічны пашпарт на транспартны сродак, паведамляе Мінскі гарадскі камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Гэтым правам аўтамабілісты могуць скарыстацца на падставе рашэння Мінскага гарадскога савета дэпутатаў № 226 ад 29 ліпеня 2020 года з нагоды правядзення ў Мінску Еўрапейскага тыдня мабільнасці і гарадской экалагічнай акцыі «Дзень без аўтамабіля» 22 верасня 2020 г.
Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.
Прафесійна, аператыўна, па-добраму.