Вы тут

Бiл Гейтс спрагназаваў завяршэнне пандэмii ў 2022 годзе


Аб гэтым заснавальнiк Microsoft заявiў у iнтэрв'ю тэлеканалу Fox News.


«Канец эпiдэмii ў лепшым выпадку наступiць, верагодна, у 2022 годзе. Але на працягу 2021-га мы зможам знiзiць паказчыкi распаўсюджвання вiруса, калi падыдзем да мер барацьбы глабальна. Дзякуй богу, тэхналогiя вакцыны ўжо ёсць, падаспела фiнансаванне, кампанii падключылi да работы найлепшых спецыялiстаў. Таму я аптымiстычна мяркую, што гэта не будзе доўжыцца вечна», — сказаў Бiл Гейтс.

Злучаныя Штаты, на думку заснавальнiка Microsoft, змогуць вярнуцца да нармальнага жыцця ўжо летам 2021 года,
дзякуючы прагрэсу, дасягнутаму ў сферы распрацоўкi вакцын. Пры гэтым Гейтс заявiў, што расчараваны тым, што ЗША не прыкладаюць намаганняў для вытворчасцi i распаўсюджвання вакцын у больш бедных краiнах.

Заснавальнiк Microsoft неаднаразова крытычна выказваўся наконт iснуючай у краiне палiтыкi па барацьбе з COVID-19. Раней ён назваў пустым марнаваннем часу тэсцiраванне на каранавiрус у ЗША, паколькi вынiкаў даводзiцца чакаць занадта доўга. Таксама ён крытыкаваў «гонку за вакцынай», што зладзiлi розныя краiны.

Гейтс адзначыў, што гэта можа прывесцi да з'яўлення на рынку прэпаратаў, якiя не прайшлi неабходных выпрабаванняў. Па яго ацэнцы, узровень вакцынацыi ў свеце падчас пандэмii знiзiўся на 14 працэнтаў i знiшчыў прагрэс, якi дасягаўся папярэднiя 20 гадоў.

Як адзначае Fox News, сума ў 650 мiльёнаў долараў, ахвяраваная фондам Бiла Гейтса на барацьбу з COVID-19, стала рэкорднай для ўсiх падобных арганiзацый.

Прэв’ю: iz.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».