Вы тут

У Мінску міліцыянеры выратавалі дзяўчыну ад скачка з 20-га паверха


Сёння падчас патрулявання сталічных вуліц супрацоўнікі Цэнтральнагааддзела Дэпартамента аховы МУС атрымалі паведамленне: «У адным з шматпавярховікаў на Смаргоўскім тракце дзяўчына спрабуе пакончыць з сабою», гаворыцца ў Telegram-акаўнце МУС Беларусі.


Праваахоўнікі неадкладна выбылі да месца здарэння. За балконнай агароджай на 20-м паверсе жылога шматпавярховіка стаяла напалоханая дзяўчына.

«Яна была разгубленая, вельмі моцна плакала і не хацела жыць. Мы сталі з ёй размаўляць, пытацца, што здарылася і чым можам дапамагчы ... Увогуле, стараліся адцягнуць. Падчас гутаркі нам з напарнікам атрымалася яе схапіць, перамясціць за парэнчы балкона і тым самым выратаваць ад неабдуманага ўчынку!» — падзяліўся міліцыянер-вадзіцель групы затрымання Аляксандр Кавалевіч.

Шаснаццацігадовая дзяўчына была перададзена медыкам.

Паводле папярэдняй інфармацыі, прычынай таго, што здарылася, стаў канфлікт дзяўчыны з бацькамі.

Прэв’ю: keytown.me

Выбар рэдакцыі

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.