Вы тут

На гэтым тыднi будзе на 4 градусы цяплей звычайнага


Канец верасня, сонца ўжо не такое актыўнае, а ўначы без курткi не паходзiш. У гэты час пасля традыцыйнага пахаладання жыхароў нашай краiны чакае працяглы перыяд цёплага i сухога надвор'я. Яго яшчэ называюць бабiным летам, i будзе яно ў нас мiнiмум да суботы, паведамляюць спецыялiсты Рэспублiканскага цэнтра па гiдраметэаралогii, кантролi радыеактыўнага забруджвання i манiторынгу навакольнага асяроддзя Мiнпрыроды.


Менавiта на гэтым тыднi паветраныя патокi паступова стануць змяняцца з паўночна-заходнiх на паўднёвыя. На змену палярнаму холаду ў нашу краiну пачнуць паступаць порцыi паветра чарнаморскага паходжання з тэмпературай у сярэднiм на 4 градусы вышэй за ўстаноўленую па клiмаце апошняй дэкады верасня.

Ужо сёння будзе без дажджоў, а тэмпература паветра 20—26 цяпла. Потым прыйдзе пара дзён цудоўнага надвор'я. Два днi будзе абсалютна суха. У сераду i чацвер, 23—24 верасня, уначы i ранiцай у асобных раёнах чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 4 градусаў да 11 цяпла, месцамi — плюс 12—13 цяпла. Удзень будзе ад плюс 20 градусаў па паўночным усходзе да 27 цяпла па паўднёвым захадзе краiны.

Паводле папярэднiх прагнозаў айчынных сiноптыкаў, у пятнiцу будзе пераважна без ападкаў, толькi ўначы i ранiцай у асобных раёнах па паўночным захадзе краiны магчымыя кароткачасовыя дажджы i навальнiцы. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 7 градусаў па ўсходзе да 15 цяпла па паўднёвым захадзе краiны. Удзень будзе камфортна i 20—27 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ

Прэв’ю: rg.ru

Загаловак у газеце: Такое вось бабiна лета

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.