Вы тут

У БДУ студэнтамі аднаго факультэта сталі трайняты


Гэта ўвогуле ўнікальны выпадак для ўніверсітэта. На першы курс факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі БДУ паступілі члены адной сям’і — трайняты Алена, Віталь і Аляксей Гімбіцкія.


Усе яны з залатымі медалямі скончылі Глыбоцкую раённую гімназію і неаднаразова станавіліся прызёрамі раённых і абласных прадметных алімпіяд. Пры выбары факультэта кіраваліся яго прэстыжнасцю і падрыхтоўкай там высокакваліфікаваных спецыялістаў для IT-галіны.

Будучы абітурыентамі, Віталь набраў 387 балаў, Аляксей — 373 і Алена — 383. Пры гэтым па матэматыцы ў Віталя 100 балаў, а ў Аляксея і Алены па 98 балаў.

Усе паступілі на «бюджэт» і выбралі спецыяльнасць «інфарматыка». Зараз навучаюцца ў адной групе. Дарэчы, пра ФПМІ даведаліся падчас удзелу ў Рэспубліканскай летняй навукова-даследчай школе навучэнцаў і настаўнікаў. Прафарыентацыйнае мерапрыемства традыцыйна арганізуецца ў летні перыяд і дазваляе школьнікам у рамках навуковых семінараў і практычных заняткаў паглыблена вывучыць абраныя дысцыпліны.

Зараз браты і сястра адаптуюцца ва ўніверсітэце і студэнцкім інтэрнаце, з цікавасцю вывучаюць новыя прадметы. У будучыні ўсе плануюць звязаць сваё жыццё з IT-тэхналогіямі.

Надзея НІКАЛАЕВА

Фота прэс-службы БДУ

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.