Вы тут

Увод у эксплуатацыю першага энергаблока БелАЭС намечаны на першы квартал 2021 года


Беларусь высока ацэньвае вынікі супрацоўніцтва з Міжнародным агенцтвам па атамнай энергіі і прадоўжыць адкрытае і канструктыўнае ўзаемадзеянне з ім. Аб гэтым заявіў міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч, выступаючы на 64-й сесіі генеральнай канферэнцыі МАГАТЭ ў Вене, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства энергетыкі.


Кіраўнік Мінэнерга адзначыў, што Беларусь і МАГАТЭ вядуць поўнамаштабнае ўзаемадзеянне практычна па ўсім спектры дзейнасці агенцтва. За апошнія гады Беларусь прыняла сем звязаных з будаўніцтвам АЭС кансультатыўных і ацэначных місій МАГАТЭ. «Вынікі іх работы мы лічым вельмі карыснымі і планамерна выконваем атрыманыя рэкамендацыі», — заявіў Віктар Каранкевіч.

У Беларусі высока цэняць аказваемую агенцтвам тэхнічную і экспертную падтрымку ў развіцці інфраструктуры ядзернай энергетыкі. «Наш вопыт узаемадзеяння з МАГАТЭ ў гэтай сферы сведчыць аб высокай эфектыўнасці распрацаванага агенцтвам інструментарыю па падтрымцы краін, якія пачалі рэалізацыю ядзерна-энергетычных праграм», — сказаў міністр.

Беларусь таксама падтрымлівае намаганні МАГАТЭ па ўмацаванні фізічнай ядзернай бяспекі ў глабальным кантэксце. «На нацыянальным узроўні гэтаму напрамку ў нашай краіне ўдзяляецца асаблівая ўвага. У 2021 годзе чакаецца візіт у Беларусь кансультатыўнай місіі МАГАТЭ па фізічнай ахове», — дадаў Віктар Каранкевіч.

Ён таксама праінфармаваў аб ходзе будаўніцтва Беларускай атамнай электрастанцыі. У жніўні завершана загрузка ядзернага паліва ў рэактарную ўстаноўку першага энергаблока БелАЭС. Увод у эксплуатацыю першага энергаблока намечаны на першы квартал 2021 года, другога — на 2022 год.

«Мы перакананы, што ўстойлівае развіццё і працвітаючая будучыня непарыўна звязаны з ядзернымі тэхналогіямі. Іх прымяненне ўносіць важны ўклад у павышэнне дабрабыту нашых народаў і можа забяспечыць устойлівае энергазабеспячэнне, не ствараючы пры гэтым значнай дадатковай нагрузкі на навакольнае асяроддзе», — заявіў кіраўнік ведамства.

Добрым прыкладам запатрабаванасці ядзерных тэхналогій стала работа МАГАТЭ па ўмацаванні патэнцыялу дзяржаў у барацьбе з пандэміяй COVID-19. Віктар Каранкевіч выказаў удзячнасць агенцтву за дапамогу, аказаную ў сувязі з гэтым Беларусі, а таксама тым краінам, дзякуючы фінансавай падтрымцы якіх гэта дапамога стала магчымай.

«У рамках рэалізацыі сваёй ядзерна-энергетычнай праграмы Беларусь прадоўжыць адкрытае і канструктыўнае ўзаемадзеянне з МАГАТЭ і ўсімі іншымі зацікаўленымі партнёрамі», — рэзюмаваў кіраўнік Міністэрства энергетыкі.

64-я сесія генеральнай канферэнцыі МАГАТЭ праходзіць 21-25 верасня ў Венскім міжнародным цэнтры. Агенцтва падвядзе вынікі работы за 2019 год, абновіць бюджэт і абазначыць прыярытэты на 2021 год. Удзельнікі канферэнцыі абмяркуюць актуальныя пытанні ў сферы ядзернай і радыяцыйнай бяспекі, фізічнай ядзернай бяспекі, міжнароднага тэхнічнага супрацоўніцтва. У праграму таксама ўключана пытанне аб праводзімай МАГАТЭ рабоце ў галіне выяўлення COVID-19. Дэлегацыю Беларусі на сесіі ўзначальвае міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».