Конкурс прафесiйнага майстэрства WorldSkills Belarus 2020 прайшоў у Мiнску ў Індустрыяльным парку «Вялiкi камень» з грандыёзным размахам. За абмежаваны час найлепшыя маладыя спецыялiсты рабочых прафесiй з усёй краiны выконвалi складаныя заданнi i дэманстравалi экспертам сваё майстэрства ў адной з 47 кампетэнцый.
Тых, хто прыйшоў паглядзець на прафесiяналаў сваёй справы ў конкурсныя днi, было нямала. Яно i нядзiўна, моладзi было што паказаць: тут майстравалi мэблю, штукатурылi, шылi, гатавалi, рабiлi актуальныя прычоскi, а таксама распрацоўвалi мабiльныя дадаткi, упраўлялi беспiлотнымi лятальнымi апаратамi... Усяго не пералiчыць! За званне найлепшага спаборнiчалi i школьнiкi, яны паказвалi свае навыкi па асобных дзевяцi кампетэнцыях. На жаль, падчас падрыхтоўкi рэпартажу пагутарыць з удзельнiкамi выпрабаванняў «у працэсе» не ўдалося, адно слова — i журы здымала балы. Але шмат чаго цiкавага мы даведалiся ад экспертаў конкурсу.
Педагог цэнтра творчасцi дзяцей i моладзi Барысаўскага раёна, эксперт кампетэнцыi WorldSkills Junior «Беспiлотныя лятальныя апараты» Вiктар ТРУХАН расказаў, што для юных удзельнiкаў у конкурсныя днi стаяла адразу некалькi задач: пасадзiць у абмежаваную зону квадракоптар (блiжэй да цэнтра), правесцi «паветраныя гонкi» — за дзве хвiлiны праляцець як мага больш колаў вакол слупкоў, прадэманстраваць удалы палёт беспiлотнiка з дапамогай камеры (упраўляючы iм, прачытаць схаваны тэкст за слупкамi «вачамi верталёта»), а таксама праляцець пэўную траекторыю праз кольцы 16 разоў.
— Хто хутка i больш якасна выканае заданнi, той атрымае найвышэйшыя балы. У нас спаборнiчаюць дзве ўзроставыя групы (10—13 i 14—17 гадоў) па сем удзельнiкаў ад кожнай вобласцi i Мiнска. Усяго 14 школьнiкаў. Для таго каб дамагчыся вынiкаў у гэтай кампетэнцыi, патрэбныя рэгулярныя трэнiроўкi i толькi пад наглядам педагога. Ён правiльна арганiзоўвае трэнiровачны працэс, каб дзiця магло паслядоўна падысцi да станоўчых вынiкаў. Кожнаму з прысутных падлеткаў трэба было спачатку прайсцi адбор на ўзроўнi навучальнай установы, пасля — абласны этап, i толькi потым яны патрапiлi на рэспублiканскi. Штогод патрабаваннi да выканання заданняў i самi задачы конкурсу ўскладняюцца, але гэта не спыняе ўдзельнiкаў — кожны з хлопцаў настроены на перамогу.
У гэтым годзе ўпершыню ў фiнале конкурсу прадстаўлена кампетэнцыя «Тэхналогii праектавання будынкаў». Яе галоўны эксперт, архiтэктар другой катэгорыi ПКП «Гомельдарпраект» Дар'я СТАРАВОЙТАВА расказала, што васьмi камандам, якiя складаюцца са студэнтаў розных ВНУ: Беларускага нацыянальнага тэхнiчнага ўнiверсiтэта, Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта транспарту, Гродзенскага дзяржаўнага ўнiверсiтэта iмя Янкi Купалы, ААТ «Iнстытута Белдзяржпраекта», за 12 гадзiн трэба змадэляваць прыдарожны гатэль.
— На працягу двух дзён яны павiнны аформiць генплан i зрабiць прэзентацыю будынка для экспертаў у праграме на выбар (большасць выбрала Revit). Мы ўлiчваем сусветныя тэндэнцыi ў мадэляваннi будынкаў, аднак i пакiдаем за ўдзельнiкамi права выбару зрабiць усё так, як яны задумалi. Знешнi выгляд гатэля, колькасць яго паверхаў, розныя асаблiвасцi i дэталi студэнты прыдумляюць самi, — так эксперты i iнвестары бачаць разнапланавыя перспектыўныя праекты i камусьцi абавязкова прапануюць добрае працоўнае месца. Такая кампетэнцыя, як наша, вельмi перспектыўная на сёння. На тых, хто валодае пэўнымi навыкамi, хто можа працаваць з рознымi праграмамi, ёсць попыт на рынку. Тут вельмi важна мець як софт-навыкi, быць камандным гульцом, так i мець хуткасць адпрацоўкi тэхнiчных нормаў. Да таго ж немалаважным фактарам iмкнення да перамогi для студэнтаў з'яўляецца паездка ў наступным годзе ў Шанхай, — гэта безумоўна вялiкi крок станаўлення ў прафесii.
На другiм паверсе выставачнага цэнтра вялiкая колькасць гледачоў сабралася каля пляцоўкi кампетэнцыi «Кандытарскага мастацтва». Яно i нядзiўна: водар на пляцоўцы стаяў неверагодны! Яе галоўны эксперт, загадчыца тэхналагiчным аддзяленнем Магiлёўскага дзяржаўнага тэхналагiчнага каледжа Таццяна КАБАНЬКОВА на шматлiкiя позiркi не звяртала ўвагi, — трэба вельмi пiльна сачыць за працай удзельнiц спаборнiцтваў.
— Для навучэнак каледжаў i лiцэяў было прадугледжана выкананне трох модуляў. Першы — «таямнiчае заданне», iм аказалася ўсiм вядомае пiрожнае «Бульба». Але гэта толькi на разагрэў. На асноўнае — вялiкi тэматычны двухпавярховы торт — у гонар 75-годдзя Вялiкай Перамогi. Важная ўмова задання для дзяўчат — мадэляванне ўпрыгожванняў для ласунку з масцiкi. Фантазii, як аказалася, у кандытарак хоць адбаўляй. Таксама iм трэба было зрабiць бiсквiтны корж i фруктовы крэм, за аснову якога дзяўчаты ўзялi лiмон, апельсiн i маракуйю.
Таццяна Кабанькова акцэнтавала ўвагу, што экспертамi пры ацэнцы (як суб'ектыўнай, так i аб'ектыўнай) канчатковай працы ўлiчвалiся многiя паказчыкi: тэкстура, смак, знешнi выгляд вырабу.
— Напрыклад, крэм павiнен быць без камячкоў, староннiх прысмакаў, пахаў. Не ўсе ўдзельнiцы iшлi ў аднолькавым тэмпе, у кагосьцi перамагала хваляванне, нешта не атрымлiвалася. Але гэта не страшна, кандытар навучаецца свайму майстэрству штодзень. I важна набываць вопыт у тым лiку праз розныя майстар-класы, стажыроўкi, у рамках конкурсу такая магчымасць прадастаўляецца. Гэта дакладна спатрэбiцца, каб годна прадставiць нашу краiну на WorldSkills International у наступным годзе ў Шанхаi. З пераможцам будзе працаваць вялiкая каманда прафесiяналаў з розных сфер: псiхолаг, выкладчык замежнай мовы i iншыя. Таму фiналiсты iмкнуцца паказаць свае навыкi, прадэманстраваць высокi ўзровень майстэрства.
З захапленнем прысутныя назiралi за тым, што адбываецца на пляцоўцы кампетэнцыi «Рэстараннага сэрвiсу». Удзельнiкi, пераапранутыя ў афiцыянтаў, падавалi стравы «Ад шэфа» спецыяльна запрошаным гасцям. Духмяная бульба i стэйк у якасцi гарачага, на дэсерт — тарты з глазурай з белага шакаладу.
— Задача для маладых людзей — абслужыць гасцей A la Carte (па меню), прадэманстраваць высокi ўзровень сэрвiсу, навыкi ўдалага продажу, камунiкацыi. Усяго пяць модуляў, — увяла ў курс справы галоўны эксперт кампетэнцыi, намеснiк загадчыка кафедры таваразнаўства i арганiзацыi гандлю, старшы выкладчык Магiлёўскага дзяржаўнага ўнiверсiтэта харчавання Таццяна РЫБАКОВА. — Былi i дадатковыя заданнi. Напрыклад, удзельнiкi прэзентавалi экспертам аўтарскiя фламбэ, яны ацэньвалiся не толькi па смакавых, вонкавых паказчыках, але i па тым, наколькi правiльна i ўдала хлопцы i дзяўчаты абыходзiлiся з агнём, якi з'яўляецца неад'емнай часткай падачы такой стравы. Усе прапанаваныя варыянты атрымалiся вельмi розныя па тэкстуры, смаку, падачы, Да таго ж, кожны павiнен быў прыгожа аформiць талерку з садавiной. З аднаго боку здаецца, што гэта проста, але не зусiм, — у адрозненне ад кухара афiцыянт не мае права браць прадукты рукамi, ён працуе выключна сталовымi прыборамi. Здзiвiць атрымалася, усе паказалi высокi ўзровень прафесiяналiзму, крэатыўнасць, зацiкаўленасць у працэсе.
Грубыя i не вельмi парушэннi з-за стрэсу i хвалявання таксама не засталiся без увагi экспертаў.
— Вiдавочна, што фiналiсты дапускаюць тыя памылкi, якiх не было падчас трэнiровак, — кажа Таццяна Рыбакова. — Яны i самi гэта ведаюць. Тут няма абыякавых людзей, усе зацiкаўленыя, яны «хварэюць» за свой вынiк. Дарэчы, задачы, што ставяцца перад удзельнiкамi такой кампетэнцыi, з кожным годам змяняюцца ў залежнасцi ад тэндэнцый у гэтай сферы. У мiнулым годзе мы ездзiлi ў Казань прадстаўляць краiну на WorldSkills International i заўважылi, што калi ў нас прыярытэт па абслугоўваннi даецца жанчынам i дзецям, то на мiжнародным узроўнi такога няма, — усе раўнапраўныя.
Пляцоўкi ў конкурсныя днi наведалi намеснiк прэм'ер-мiнiстра Iгар Петрышэнка i мiнiстр адукацыi Iгар Карпенка.
— Гэта ўжо чацвёрты фiнал конкурсу з тых часоў, як Беларусь далучылася да мiжнароднага руху WorldSkills, — нагадаў Iгар Карпенка. — Конкурс стаў традыцыйным. Але тое, што ён праводзiцца на тэрыторыi Кiтайска-беларускага iндустрыяльнага парка «Вялiкi камень», лiчу вельмi важным i сiмвалiчным. Тут сканцэнтраваны сучасныя iнавацыйныя вытворчасцi. I гэты конкурс паказвае, што адукацыя павiнна быць блiжэй да iнавацыйных пляцовак. Правядзенне конкурсу прафесiйнага майстэрства, у якiм удзельнiчаюць маладыя прафесiяналы, навучэнцы прафесiйна-тэхнiчных i сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў, падкрэслiвае, што ў нашай краiне ёсць магутны чалавечы патэнцыял, ёсць узаемадзеянне з заказчыкамi кадраў. I мы бачым перспектывы развiцця гэтага кiрунку.
Па вынiках фiналу конкурсу WorldSkills Belarus 2020 вызначаны пераможцы ў 39 кампетэнцыях. Яны ўвойдуць у нацыянальную зборную, якая ў 2021 годзе прадставiць нашу краiну на мiжнародным чэмпiянаце WorldSkills International у Шанхаi. Усе нюансы падзеi будуць вызначаны на Генасамблеi лiтаральна праз месяц.
Дар'я ШЛАПАКОВА
Фота Яна ХВЕДЧЫНА
Справа няпростая, але ўдзячная.
У Беларусі за апошнія 10–12 гадоў як агульная, так і пярвічная дзіцячая захваральнасць застаюцца прыкладна на адным узроўні.
Хто здолее змяніць гісторыю ці змяніцца пад яе ўплывам?