Вы тут

24 верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы адкрыецца выстава «Тайны канцылярыі»


24 верасня а 16.00 гадзіне ў Музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбудзецца адкрыццё выставы «Тайны канцылярыі», створанай сумесна з даследчыкам, лаўрэатам прэміі «За духоўнае адраджэнне» Уладзімірам Ліхадзедавым, паведаміў намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алесь Суша.


На выставе вы ўбачыце, чым пісалі нашы продкі ў XV–XX стст. Першыя алоўкі і асадкі, пер’ечысткі, пясочніцы, чарніліцы і інш. Пісьмовыя прылады знакамітых людзей (і, нават, якой магла быць ручка Скарыны!).

Даведаецеся, які хадавы тавар айчынных і замежных вытворцаў быў у продажы ў канцылярскіх і папяровых крамах Мінска і Гродна ў старыя часы, як і што рэкламавалі на канцылярскіх прадметах пачатку ХХ ст., якія адмысловыя пісьмовыя прылады рыхтавалі ў валізку падарожнікі.

Школьная тэма экспазіцыі адкрые змесціва ранца гімназістаў розных эпох (сшыткі, алоўкі, асадкі, тачылкі, закладкі, пеналы), а таксама прадэманструе, як выглядала парта ліцэіста А. Пушкіна.

Выстава прадставіць увазе наведвальніка пісьмовыя прылады вядомых асоб і звязаныя з гісторыяй іх сям’яў — князёў Радзівілаў, родных кампазітара С. Манюшкі, краязнаўцы і гісторыка О. Гедэмана, фінансіста Я. Палякова, нямецкага фатографа Фрыца Краўскопфа, маршала С.К. Цімашэнкі і іншых.

Для сапраўдных «гурманаў канцылярыі» прадстаўлены пісьмовыя наборы, чарніліцы ў розных мастацкіх стылях, а таксама ўзоры пісьмовых прылад высокамастацкай работы з каштоўных матэрыялаў.

Экспазіцыя падрыхтавана ў межах аўтарскага праекта «У пошуках страчанага» і дазваляе праз прадметы калекцыі У. Ліхадзедава адкрыць цэлы мацярык, забыты пласт матэрыяльнай культуры звязаны з традыцыяй пісьменства.

Выстава «Тайны канцылярыі» будзе працаваць па 15 лістапада штодзень, акрамя панядзелка і дзяржаўных свят. Уваход — вольны.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».