Вы тут

Пачаўся другі этап сумеснага беларуска-расійскага вучэння «Славянскае братэрства - 2020»


Пачаўся другі этап сумеснага беларуска-расійскага вучэння «Славянскае братэрства - 2020», паведамляе Мінабароны.


Падчас яго плануецца адпрацаваць пытанні кіравання войскамі (сіламі) пры адбіцці ўзброенай агрэсіі ва ўмовах Зменлівай абстаноўкі, арганізацыі ўзаемадзеяння і ўсебаковага забеспячэння ў інтарэсах вырашэння пастаўленых задач.

Прадугледжана праца зводнай беларуска-расійскай тактычнай групы па вызваленні гідратэхнічнага вузла, захопленага умоўным праціўнікам.

Тактычныя дзеянні зводнай групы ўключаюць дэсантаванне парашутным і пасадачным спосабам, пераадоленне ўчастка ракі на баявой тэхніцы.

Колькасць задзейнічаных асноўных сістэм узбраення складае звыш за 500 адзінак баявой тэхнікі, у тым ліку каля 90 танкаў, 350 баявых браніраваных машын, больш за 130 гармат, рэактыўных сістэм залпавага агню і мінамётаў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?