Праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, часопіса «Маладосць»
Ствараем праект разам!
Віртуальны праект “На хвалі часу, у плыні жыцця”, прымеркаваны да 100-годдзя літаратурнага аб’яднання “Маладняк” (1923–1928), уключае шмат цікавага і пазнавальнага.
Гэта фотаздымкі пісьменнікаў, іх родных і сяброў, рукапісы і лісты, фота асабістых рэчаў маладнякоўцаў, поўныя тэксты іх прыжыццёвых твораў. Важным матэрыялам, які робіць праект “жывым” і актуальным, з’яўляюцца артыкулы сучасных даследчыкаў. З дазволу аўтараў мы размяшчаем алічбаваныя копіі публікацый, якія даступны чытачам у поўным аб’ёме.
Зараз у рамках праекта ідзе праца над стварэннем віртуальнага раздзела, прысвечанага 115-годдзю з дня нараджэння Андрэя Александровіча (1906–1963) – паэта, пісьменніка, публіцыста, перакладчыка, літаратурнага крытыка, аднаго з заснавальнікаў “Маладняка”. З нагоды гэтай даты, якая будзе святкавацца ў студзені 2021 г., нас асабліва цікавяць публікацыі, прысвечаныя жыццю і творчасці пісьменніка.
Запрашаем навукоўцаў, даследчыкаў, студэнтаў да ўдзелу ў праекце! Дасылайце вашы апублікаваныя артыкулы, яны стануць важнай часткай нашай сумеснай работы ў гонар пісьменнікаў-маладнякоўцаў, будуць карыснымі для даследчыкаў і ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй беларускай літаратуры!
Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 19, 293 27 43.
Email: oniki@nlb.by
Крыніца: https://www.nlb.by
Думаць пра тое, чым харчуецца ваша дзіця ў школе, гэтак жа важна, як і пра тое, якім прадметам яго там вучаць.
Адной з найбольш даступных і захапляльных моў дыпламатыі з'яўляецца спорт.
Міжнародны дзень тэатра добра было б адзначыць у глядзельнай зале.
Разбіраемся разам з урачом па медыцынскай прафілактыцы.